зду́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зрушыць.
2. у знач. прым. Прыглушаны, аслаблены (пра голас, гукі і пад.). — Бяда, бабка Наста! — здушаным голасам сказала Аўгіння: — Я прыйшла вас папярэдзіць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іеро́гліф, ‑а, м.
1. Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма, які абазначае цэлае паняцце, склад або гук. Кітайскія іерогліфы. Егіпецкія іерогліфы.
2. толькі мн.; перан. (іеро́гліфы, ‑аў). Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.
[Ад грэч. hieros — свяшчэнны і glyphe — разьба.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ркала, ‑ы, ДМ ‑е, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. жарт. Пра чалавека, які любіць выказваць сваё нездавальненне па дробязях. [Ліда:] — Ніначка, які.. [Грыша] ў цябе буркала. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак). // Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія, дык ён, слібізуючы, бэкае трохі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяста́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім‑н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І мне зноў сорамна за мой бястактны, недаравальны выбрык. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бясхле́біца, ‑ы, ж.
Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўным былі засекі ў краіне. Каб не зналі, не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лядзя́к, ледзяка, м.
1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка. Калёсы тарахцелі па нераста[л]ых ледзяках. Гартны. Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. Барадулін.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які вельмі змёрз ці мае халодны тэмперамент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звалачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачацца; ‑лачомся, ‑лачацеся; зак.
Разм.
1. Сысці куды‑н. Карова невядома куды звалаклася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сысціся, сабрацца адусюль у адно месца (пра ўсіх, многіх).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зга́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Разм. Успамін. У яе раскіданых думках найбольш было згадак пра брата. Мележ. Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла... Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ркі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіны, адзенне светлага колеру). Маркая сукенка.
2. Такі, ад якога можна забрудзіцца. Не грэбаваў камбрыг і самай цяжкай і маркай салдацкай працаю... Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)