нарко́тыкі, -аў, адз. нарко́тык, -у, м.
Моцнадзейнае рэчыва (расліннага і сінтэтычнага паходжання), якое выклікае ўзбуджэнне, галюцынацыі, санлівасць і паралізуе дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы.
|| прым. наркаты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́рты, -аў, адз. на́рта, -ы, ДМ -рце, ж.
Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях.
|| прым. на́ртавы, -ая, -ае.
Н. шлях.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Асоба, якая ўзначальвае што-н., кіруе чым-н.
|| ж. нача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (разм.).
|| прым. нача́льніцкі, -ая, -ае.
Н. загад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кан’юнкту́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Беспрынцыповы чалавек, які змяняе свае паводзіны ў залежнасці ад той ці іншай кан’юнктуры; прыстасаванец.
|| ж. кан’юнкту́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Трубачка з вельмі вузкім унутраным каналам.
2. Самы тонкі крывяносны сасуд.
|| прым. капіля́рны, -ая, -ае.
К. ціск.
К. сасуд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капялю́ш, капелюша́, мн. капелюшы́, капелюшо́ў, м.
Галаўны мужчынскі ўбор з палямі, жаночы — розных фасонаў.
Саламяны к.
|| памянш. капялю́шык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. капялю́шны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кара́кі, -аў, адз. кара́к, -а, м.
Народнасць, якая складае асноўнае карэннае насельніцтва Камчацкага краю.
|| ж. кара́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. кара́кскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
качкано́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
Яйцаносная млекакормячая жывёліна, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ква́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік адной з пратэстанцкіх рэлігійных сектаў, якая адвяргае царкоўныя абрады (у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах).
|| прым. ква́керскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
квант, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
У фізіцы: найменшая колькасць якой-н. энергіі.
К. энергіі.
К. святла.
|| прым. ква́нтавы, -ая, -ае.
Квантавая тэорыя.
Квантавая электроніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)