на́крыжкі, прысл.

Абл. Абхапіўшы крыж-накрыж. Каб вырашыць спрэчку, мы схапіліся з ім накрыжкі, і я ... пакаціў яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўспрыма́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Стан арганізма, калі ў ім ствараюцца ўмовы, якія не даюць развіцца інфекцыйнай хваробе; імунітэт арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражня́льнік, ‑а, м.

Тое, што ўздзейнічае на арганізм, выклікаючы ў ім якую‑н. рэакцыю, раздражненне. Хімічны раздражняльнік. Механічны раздражняльнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распля́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Разм. Разбіць, размалаціць. [Ян Куцка:] — Усхадзіўся [Дзедзіха]. Пасудзіну такую распляжыў... Не было з ім такога. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саксо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Саксоніі, саксонцаў, які ўласцівы, належыць ім. Саксонскае паходжанне.

•••

Саксонскі фарфор гл. фарфор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славе́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Славеніі, славенцаў, які належыць, уласцівы ім. Славенская культура. Славенскі народ. Славенская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. кім-чым. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.

В. маёмасцю.

2. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

Адна думка ўвесь час валодае ім.

3. чым. Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

В. зброяй.

Не в. левай рукой.

В. пяром (умець добра пісаць). В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх). В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).

|| наз. вало́данне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

связа́ться сов., прям., перен. звяза́цца;

связа́ться с ке́м-л. по телефо́ну звяза́цца з кім-не́будзь па тэлефо́не;

чего́ ты с ним связа́лся? чаго́ ты з ім звяза́ўся?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мязю́к, мезюк, мізюк ’мезены палец’ (ТС), мезюн, мізюн ’тс’ (ТС). Аналагічна утварэнню літ. maželisч mažylis, але з іншымі суфіксамі. Балтызмы. Параўн. літ. mažiukas ’мезены палец’. У апошніх бел. лексемах суфікс ‑ук быў заменены на -ун у той жа функцыі (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 123).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абязлю́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Зрабіць бязлюдным, пустэльным. Беззямелле, а значыць — звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)