накі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Кінуўшы наверх, прыкрыць, накрыць каго-, што-н.

Н. на плечы хустку.

2. Тое, што і набавіць (разм.).

Н. некалькі тысяч.

|| незак. накіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і накі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| прым. накідны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У матэматыцы: паказчык ступені — лічбавае або літарнае абазначэнне, якое паказвае ступень, у якую ўзводзіцца дадзены лік або выраз.

2. Тое, па чым можна меркаваць пра развіццё і ход чаго-н.

Паказчыкі высокай культуры і адукаванасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамагчы́, -магу́, -мо́жаш, -мо́жа; -мажы́; -мо́жаны; зак.

1. перан., каго-што і без дап. Атрымаць перамогу над кім-, чым-н.

П. праціўніка.

П. у баі.

2. перан., што. Тое, што і пераадолець (кніжн.).

П. нястачы.

П. страх.

|| незак. перамага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлажы́цца², -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак.

1. Тое, што і раскласціся².

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распасціся пад уздзеяннем бактэрый, згніць.

Торф яшчэ слаба разлажыўся.

3. перан. Дайсці да поўнага маральнага падзення; дэзарганізавацца.

|| незак. разлага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уся́кі, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Кожны, любы.

У. раз адно і тое ж.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць (прыказка).

2. Розны, усялякі.

Усякія людзі бываюць.

3. У спалучэнні з прыназоўнікам «без», узмацняючы прыназоўнік, азначае: зусім без.

Без усякай мэты.

Без усякіх цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціка́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае цікавасць, захапляе чым-н.

Цікавая кніга.

Ц. чалавек.

Цікавыя факты.

Цікава (прысл.) расказваць.

2. Тое, што і цікаўны.

Хто ц., стараўся даведацца, што здарылася.

3. Прыгожы (разм.).

Ён ужо немалады, але ц. мужчына.

|| наз. ціка́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́баркі ’рэшткі з выбраных лепшых частак’ (Нас., Бяльк.), укр. ви́бірки ’рэшткі; брак’, рус. выборки, польск. wybiórki ’адпадкі’. Суфіксальнае ўтварэнне ад вы́браць, форма мн. л. у процілегласць форме адз. л. (параўн. выбарак) мае значэнне з адценнем адмоўнасці — ’тое, што засталося, як выбралі лепшае’; параўн. пераважнае ўжыванне формы мн. л. або зборн. для абазначэння рознага тыпу адкідаў: вы́сеўкі, аці́ры і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любата́, любута́, любота́тое, што люба, што выклікае прыемнае ўражанне, захапленне’, ’асалода, прыемнасць’, ’прыгожасць, прывабнасць’, ’раскоша, хараство’ (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., ТС, Ян.; міёр., З нар. сл.; КЭС, лаг.; брасл., карэліц., Сл. ПЗБ), ’добра’ (калінк., З нар. сл.). Укр. любота́ ’асалода, задавальненне’, рус. любота, серб.-харв. љу̀ботан ’чалавечны’, уласнае імя Ljubota. Прасл. lʼubota (Трубачоў, Эт. сл., 15, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кан ’бітон для малака’ (мядз., Жыв. сл.; Жд. 2), кана ’тс’ (усх., КЭС; ігн., красл., астр., смарг., паст., Сл. паўн.-зах.), смал. кана ’тс’ Ća ст.-в.-ням. скапае (суч. ням. Kanne ’бітон’, ’збан’, ’кубак’) праз пасрэдніцтва ідыш. Тое ж літ. капе, лат. kanna ’білон’. Першакрыніца — лац. саппа ’кошык’, ’човен’. Параўн. таксама конаўка С прасл. kony і капка.⇉*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марона ’рыба, Barbus barbus (L.)’ (Жук.; бабр., КЭС; Крывіцкі, Зб. Крапіве). На Дняпры яе называюць мірон. Ст.-рус. мѣрена, мюрона. Было запазычана з с.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’ (Фасмер, 2, 626). Пачатковае ма‑ (а не ме‑) — уплыў назвы іншай рыбы, ’Coregonus maraena’, тое ж польск. marena, якія з новав.-ням. Maräne (Махэк, ZfSlPh, 19, 56). Гл. таксама марэна2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)