заручы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., каго.

Справіць абрад заручын.

Павіншаваць заручаных (наз.).

|| незак. заруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| прым. заруча́льны, -ая, -ае.

З. пярсцёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́сцежка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Прыстасаванне для зашпільвання адзення (гузікі, кручкі, кнопкі).

|| прым. за́сцежачны, -ая, -ае і за́сцежкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсінуа́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).

Паклёпніцкая выдумка, накіраваная супраць каго-н. з мэтай зганьбіць, зняславіць.

|| прым. інсінуацы́йны, -ая, -ае.

Узводзіць ганебныя інсінуацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсу́льт, -у, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.

|| прым. інсу́льтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інфузо́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж. (спец.).

Высокаарганізаваная мікраскапічная аднаклетачная жывёліна з больш складанай будовай цела, чым у іншых прасцейшых.

|| прым. інфузо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаве́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Чалавек іншай веры, іншай рэлігіі.

|| ж. іншаве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. іншаве́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаро́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м.

У царскай Расіі: ураджэнец усходняй ускраіны Расіі, прадстаўнік адной з нацыянальных меншасцей, пераважна ўсходняй.

|| прым. іншаро́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́дмій, -ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы мяккі метал.

2. Жоўтая фарба, якую вырабляюць з гэтага элемента або сінтэтычна.

|| прым. ка́дміевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каза́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кацёл з круглым дном і шырокім верхам.

|| памянш. казано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

|| прым. каза́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калекты́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

Група людзей, аб’яднаных агульнай работай, вучобай, агульнымі інтарэсамі.

Рабочы к.

К. інстытута.

|| прым. калекты́ўны, -ая, -ае.

К. сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)