адпаве́дна.

1. прысл. Належным чынам, як таго патрабуе дадзены выпадак.

Даведайся пра пастанову і дзейнічай адпаведна.

2. чаму і з чым, прыназ. з Д і Т. Згодна чаму-н., з чым-н., у залежнасці ад чаго-н.

Адпаведна сродкам.

Адпаведна закону.

Адпаведна з рашэннем.

|| наз. адпаве́днасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. што. Паспешліва адняць.

А. руку ад агню.

2. каго-што. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; разм.).

А. добры гарнітур.

3. што. Атрымаць, зарабіць (разм.).

А. вымову.

А. двойку.

4. што. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (разм.).

А. сякерай галіну.

|| незак. адхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́лпа, -ы, мн. -ы, малп і -аў, ж.

1. Млекакормячая жывёліна атрада прыматаў, якая па будове цела з’яўляецца самай блізкай да чалавека.

Шыраканосыя малпы.

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца (разм.).

|| памянш. ма́лпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ма́лпавы, -ая, -ае і ма́лпін, -а.

Малпавы запаведнік.

Малпіна футра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́кул, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме, краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя Бога.

Дэльфійскі а.

2. У антычным свеце: жрэц-прадказальнік волі бажаства, які даваў адказы на розныя пытанні.

3. перан. Пра таго, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай (іран.).

|| прым. ара́кульскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́перці, -пру, -праш, -пра; вы́пер, -рла; -пры; -перты; зак.

1. каго-што. Выцесніць напорам, выдавіць сілай.

В. дно ў бочцы.

2. каго. Выгнаць, выключыць, звольніць (разм.).

В. з хаты.

В. з работы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выдацца, высунуцца за межы чаго-н. (разм.).

В. наперад.

|| незак. выпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каці́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цаніцца, ацэньвацца (пра тавары, каштоўныя паперы, валюту; спец.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць у абароце на біржы (спец.).

3. Атрымліваць, мець тую або іншую ацэнку ў вачах грамадства: цаніцца, прызнавацца значным.

Чалавек з ведамі каціруецца ўсюды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кво́лы, -ая, -ае.

1. Фізічна слабы, хваравіты.

Кволае дзіця.

Кволае здароўе.

2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).

Кволыя парасткі.

Кволыя сыраежкі.

3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.

К. голас.

К. плач.

4. Недастаткова моцны; нетрывалы.

Кволае крэсла.

5. перан. Нязначны, малы.

Кволыя спадзяванні.

|| наз. кво́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куры́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ку́рыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму.

На вогнішчы курыліся галавешкі.

Папяроса не курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару.

Ад летняга дажджу лес курыўся парай.

3. Паднімацца ўверх, кружыцца (пра дым, туман, пыл і пад.).

За машынай курыўся пыл.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Пра паруснае судна: рухацца супраць ветру, мяняючы напрамак курсу.

2. перан. Рухацца не прама, абмінаючы перашкоды.

Л. паміж машынамі.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н.

Л. у палітыцы.

|| зак. злаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. лаві́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́рсткі, -ая, -ае.

1. Крайне суровы, бязлітасны, неміласэрны.

Ж. чалавек.

Жорсткая расправа.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення, які пераўзыходзіць звычайную меру, ступень.

Жорсткая барацьба.

Жорсткія баі.

3. перан. Строгі, такі, які не дапускае выключэнняў.

Ж. рэжым.

Жорсткія ўмовы.

4. Пра ваду, якая ўтрымлівае шмат кальцыевых і магніевых солей.

|| наз. жо́рсткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)