марнасло́ўе, -я, н.

Пустая размова, пустаслоўе.

|| прым. марнасло́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кусто́ўе, -я, н., зб.

Кусты (у 1 знач.).

Разраслося к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнапра́ўе, -я, н.

Раўнапраўнае становішча, роўнасць у правах.

Р. грамадзян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́ндаль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Каструля з ручкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэсурсазберажэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Скарачэнне: зберажэнне рэсурсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаабслуго́ўванне, -я, н.

Абслугоўванне сябе сваімі ўласнымі сіламі.

Магазін самаабслугоўвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самавыхвале́нне, -я, н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг, здольнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазневажа́нне, -я, н.

Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самапрыніжэ́нне, -я, н.

Прыніжэнне сваёй асобы, сваіх заслуг і дасягненняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светаўспрыма́нне, -я, н.

Успрыманне чалавекам навакольнага свету (у 1 знач.).