кулямёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Аўтаматычнай скарастрэльная зброя для стральбы кулямі. Станковы кулямёт. Ручны кулямёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кураня́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кураняці. Куранячы пух. // Прызначаны для куранят. Куранячая клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільнотрапа́лка і льнотрапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для трапання лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільноцерабі́лка і льноцерабі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для цераблення лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільночаса́лка і льночаса́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для часання лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казіне́т, ‑у, М ‑неце, м.

Від (даўнейшай) тоўстай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.

[Ням. Kasinett.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калары́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіко́рм, ‑у; мн. камбікармы ‑оў; м.

Прыгатаваная на заводзе пажыўная сумесь сухіх кармоў для жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́па-ло́жак, канапы-ложка, ж.

Канапа з адкідной спінкай, прыстасаваная для выкарыстання ў якасці ложка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заглу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Спец. Прыстасаванне для закрывання адтуліны наглуха.