вікто́рыя, ‑і, ж.
1. Назвы сартоў некаторых агародных і садовых раслін (буракоў, клубніц і інш.).
2. Травяністая вадзяная трапічная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі кветкамі і агромністым плаваючым лісцем.
[Ад лац. victoria — перамога.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клубе́ньчык, ‑а, м.
1. Памянш. да клубень.
2. Патаўшчэнні на каранях бабовых і некаторых іншых раслін, выкліканае дзейнасцю бактэрый, што паглынаюць азот з паветра, які затым пераходзіць у глебу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ктусавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кактуса. Кактусавыя зараснікі.
2. у знач. наз. ка́ктусавыя, ‑ых. Сямейства шматгадовых раслін з відазмененым у калючкі лісцем на мясіста-сакавітых сцяблах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лебядо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лебяды.
2. у знач. наз. лебядо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных травяністых і паўкустовых раслін, да якога адносяцца лебяда, буракі, шпінат і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міцэ́ла, ‑ы, ж.
Спец.
1. Электрычна зараджаная калаідальная часцінка.
2. толькі мн. (міцэ́лы, ‑цэ́л і ‑цэ́лаў). Вельмі дробныя крышталічныя частачкі, з якіх складаюцца калоідныя рэчывы цела раслін і жывёл.
[Новалац. micella, ад лац. mica — крошка, крупінка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мута́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Скачкападобнае змяненне з’яў.
2. У біялогіі — рэзкае змяненне спадчыннай асновы ў жывёл або раслін.
3. Змена, пералом голасу ў падлеткаў з наступленнем палавой спеласці.
[Ад лац. mutatio — змяненне, змена.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ная́давы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да наяды (у 2, 3 знач.).
2. у знач. наз. ная́давыя, ‑ых. Сямейства аднадольных раслін, да якога адносіцца наяда (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паслёнавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паслёну. Паслёнавы плод.
2. у знач. наз. паслёнавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін, да якога адносяцца бульба, памідоры, баклажаны і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плата́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да платана. // Зроблены з платану.
2. у знач. наз. плата́навыя, ‑ых. Сямейства насенных кветкавых раслін, да якіх адносіцца платан, чынара і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раго́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рагозу. Рагозавыя лісты.
2. у знач. наз. раго́завыя, ‑ых. Сямейства водных і балотных травяністых раслін з цыліндрычным суквеццем у выглядзе катаха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)