змо́кнуць, -ну, -неш, -не; змок, -кла; -ні; зак.

Зрабіцца мокрым, намокнуць.

З. на дажджы.

|| незак. змака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; -ні́; зак.

Пакрыцца лёдам, шэранню, абледзянець.

Дарога абмерзла.

|| незак. абмярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пэ́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак. (разм.).

1. гл. пэцкаць.

2. каго (што), па чым. Ударыць.

П. па твары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго (спец.).

Выкрасці нявесту, дзяўчыну.

|| незак. умыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чмя́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і чвякаць.

|| аднакр. чмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні;

|| наз. чмя́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возня́ ж., разг.

1. (суетня) мітусня́, -ні́ ж., валтузня́, -ні́ ж.;

2. (хлопоты) важда́нне, -ння ср., важдані́на, -ны ж., валтузня́, -ні́ ж., кло́пат, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

льномолоти́лка с.-х. ільномалата́рня, -ні ж., (после гласных) льномалата́рня, -ні ж., лёнамалата́рня, -ні ж., ільномалаці́лка, -кі ж., (после гласных) льномалаці́лка, -кі ж., лёнамалаці́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ніадку́ль, прысл.

Ні з якога месца, ні з якога боку. [Маці] усю ноч не спала. Усё прыслухоўвалася, углядалася ў цемру — ніадкуль ніхто не ішоў. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Заціхнуць, заглухнуць. Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б’е з воч; Гулі зглухлі: ні жартаў ні смеху... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспадзявана, неспадзеўна, неўспадзеўкі, неспадзеўку, нечакана, раптам, раптоўна, спатайка; спатайкоў, знячэўку, знянацку, нягадана (разм.) □ ні стуль ні ссюль, ні з таго ні з сяго, ні села ні пала, адкуль ні вазьміся, як гром з яснага неба, нібы з грому, як снег на галаву, як Піліп з канапель

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)