прыўда́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

1. Пачаць рабіць што-н. хутчэй, паднаціснуць.

Трэба п., бо не выканаем нормы.

2. за кім. Пачаць заляцацца.

П. за суседкай.

|| незак. прыўдара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

убаку́, прысл.

1. У некаторым аддаленні ад каго-, чаго-н.

Стаяць у.

У. ад дарогі.

2. перан. Па-за асноўным напрамкам дзейнасці, па-за агульным шляхам развіцця.

Стаяць у. ад грамадскага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзя́чнасць, -і, ж.

Пачуццё, якое ўзнікае ў адказ за зробленае дабро, увагу; падзяка.

Прыняць што-н. з удзячнасцю.

Словы ўдзячнасці.

Зрабіць што-н. у знак удзячнасці або ва ў. за што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалі́ць, хвалю́, хва́ліш, хва́ліць; хва́лены; незак., каго-што.

Выказваць адабрэнне, пахвалу каму-, чаму-н. за што-н.

Х. вучня за выдатныя поспехі.

|| зак. пахвалі́ць, пахвалю́, пахва́ліш, пахва́ліць; пахва́лены.

|| наз. хвале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пригляде́ть сов., разг.

1. (за кем, за чем) панагляда́ць; дагле́дзець (каго, што);

пригляде́ть за детьми́ дагле́дзець дзяце́й;

2. (кого, что) нагле́дзець;

пригляде́ть но́вый га́лстук нагле́дзець но́вы га́льштук;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

следи́тьI несов.;

1. в разн. знач. сачы́ць; (выслеживать, высматривать — ещё) разг. віжава́ць;

следи́ть за поплавко́м сачы́ць за паплаўко́м;

2. (присматривать за кем-, чем-л.) сачы́ць, нагляда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валтузня́, -і́, ж. (разм.).

Шумны бязладны рух.

За сцяной чулася нейкая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

З. усё прыгатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарубе́жны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за рубяжом, замежны.

Зарубежныя краіны.

Зарубежныя госці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́саб, прысл. (разм.).

Запар, адзін за другім.

Прыходзіў сюды тры разы з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)