ля́скат, ‑у, М ‑каце, м.
Дзеянне паводле дзеясл. ляскаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. З ляскатам падыходзіць браняпоезд, шэры, важкі, з дуламі гармат, з кулямётамі. Мележ. Я затыкала вушы, каб не чуць ляскату бізуноў і шомпалаў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца. Шчарбатаў. Здалёк, з пожні каля бярэзніку, даносілася рыканне кароў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сілкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. каго. Карміць, падмацоўваць ежай. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам, спецыяльна спечаным тут жа на ражончыку над агнём. Колас.
2. што. Спец. Забяспечваць чым‑н. неабходым для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Сілкаваць кацёл вадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сіпець; гукі гэтага дзеяння. Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, .. сіпенне асколкаў... Мележ. [Ракета] з сіпеннем узвілася ўгору і ярка-белым камяком агню ўпала ў рэчку. Хомчанка. [Кобра] з лёгкім сіпеннем маланкава ўскідваецца на рукі заклінальніка. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюсю́канне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопец здаваўся дурнаватым: адвіслая мокрая губа, доўгая, як у бусла, шыя, несамавітая, з сюсюканнем, гаворка. Навуменка.
2. Дзеянне паводле дзеясл. сюсюкаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансля́цыя, ‑і, ж.
1. Перадача па далёкія адлегласці маўлення, музыкі, відарысаў па радыё або тэлебачанні непасрэдна з месца дзеяння (тэатра, стадыёна і пад.). Трансляцыя канцэрта. Трансляцыя оперы з тэатра. Трансляцыя хакейнага матча.
2. Разм. Тое, што перадаецца такім чынам. Слухаць трансляцыю.
[Ад лац. translatio — перадача.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмы́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хмыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Дрозд хмыкнуў, і хлопчыкі гэта хмыканне зразумелі па-свойму: «Чытаеш? Пабачым, як ты ўмееш чысціць зброю». Хомчанка. Лялькевіча абурыла гэтае хмыканне і гэтае недарэчнае слова. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвя́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чвякаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зрэдку чулася невыразнае мармытанне, соннае чвяканне губамі. Крапіва. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкра́банне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шкрабаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Без стуку, нават без шкрабання адчынілася першая палавіна філёнчатых дзвярэй кабінета. Сабаленка. Раптам праз усе гэтыя гукі.. [Міхал Плышэўскі] пачуў шкрабанне каля дзвярэй на ганку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Лешкаць, лэ́шкаты ’пакладаць, кастрыраваць’ (кобр., Нар. лекс.). Інфікс ‑к‑ перадае аднаразовасць дзеяння (як, напрыклад, драг. пэцатэ — пэцкатэ ’пэцкаць’). Лексема ўзыходзіць да рус. лишать ’пазбаўляць чаго-небудзь’. У суседніх драг. гаворках — лэ́чатэ ’пакладаць’ (І. Лучыц-Федарэц).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)