дада́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння. Былі і дадатныя бакі ў гэтых вандроўках: па дарозе добра абмяркоўваўся даклад. Колас.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы. Дадатная ацэнка.

3. Большы, чым нуль. Дадатны лік. Дадатная велічыня. Дадатная тэмпература.

4. Які мае адносіны да віду электрычнасць часціцамі якога з’яўляюцца пратоны, пазітроны і інш. Дадатны зарад.

5. у знач. наз. дада́тнае, ага. Тое, што характарызуецца станоўчымі якасцямі; проціл. адмоўнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Не перажыты раней, незнаёмы. Мелодыя, як і ўсё на гэтым вечары, вядзе ў іншы свет, прывабны і неспазнаны, сама льецца ў душу. Навуменка. // Разм. Недаследаваны, нявывучаны. [Тацяна] яшчэ так мала ведае. А на свеце ж столькі ўсяго цікавага, неспазнанага. Васілёнак. / у знач. наз. неспазна́нае, ага, н. Дзякуй табе, Манголія, за далеч і шыр, за кветкі і ўсмешкі, за трывогу і перамогу над ёй, за само шчасце — пазнаць неспазнанае! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.

Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык. Дуброўскі. Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты. Савіцкі. / у знач. наз. нявы́казанае, ага, н. — Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нялю́бы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога не любяць, да якога адносяцца непрыхільна. Аўгіння выходзіла за нялюбага Бусыгу. Адамовіч. Я вярнулася толькі з вайны, З той нялюбай чужой стараны. Броўка. // Які не адпавядае чыім‑н. схільнасцям, густам. Ліпачка і рада была, што бацька дазволіў адкараскацца ад гэтай нялюбай кніжкі. Сабаленка.

2. у знач. наз. нялю́бы, ага, м.; нялю́бая, ‑ай, ж. Нямілы. Лепей горкую рэдзьку есці, як з нялюбым за стол сесці. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступа́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад паступаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю).

3. у знач. наз. наступа́ючы, ага, м. Той, хто наступае (на вучобу, у якую‑н. арганізацыю). Паступаючыя здаюць экзамены вусна па матэматыцы, хіміі, геаграфіі і пішуць сачыненне. «Маладосць». Групорг, для парадку папрасіўшы, каб было ціха, даў слова першаму з паступаючых у камсамол. Шахавец.

4. Дзеепрысл. незак. ад паступаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́жаны, ‑ая, ‑ае.

Той, якога перамаглі. Жартамі, на якія быў вялікі майстар Янка Купала, Бядуля быў пераможаны. Хведаровіч. І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць: Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі. Жычка. / у знач. наз. перамо́жаны, ага, м. Услед за .. [глушыцай] паляцеў і пераможца. Крыху счакаўшы, з моцным лопатам цяжка ўзняўся і нізам пацягнуў у той жа бок і пераможаны. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́нны 1, ‑ая, ‑ае.

Прыгнаны, дастаўлены (сухім або водным шляхам) з другога месца. Прыгонны лес. Прыгонная жывёла.

прыго́нны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прыгону (у 2, 3 знач.). Прыгонная гаспадарка.

2. Які з’яўляецца ўласнасцю памешчыкапрыгонніка, належыць яму. Прыгонныя сяляне. Прыгонны майстар. Прыгонны тэатр. Прыгонны акцёр. / у знач. наз. прыго́нны, ага, м.; прыго́нная, ‑ай, ж. З суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны. Бядуля.

•••

Прыгоннае права гл. права.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіняво́кі, ‑ая, ‑ае.

З сінімі вачыма. У.. [Васіля] ўжо двое дзяцей, такіх жа сінявокіх і рухавых, як сам. Лынькоў. / у паэт. ужыв. Разросся чабор сінявокі Па схілах пустога пагорка. Колас. Ой, пабачыў бы ты дзівы На стэпу шырокім! Новай песняй прывітаў бы Дняпро сінявокі. Купала. / у знач. наз. сіняво́кі, ага, м.; сіняво́кая, ‑ай, ж. Ці пачуе сінявокая, Што хаджу непадалёку я, Што хаджу непадалёку я, Ці падасць сустрэчы знак? А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухо́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на сухоты. Стаяў мокры, відаць, сухотны, італьянец, прадаваў з латка гіпсавых напалеонаў. Караткевіч. / у знач. наз. сухо́тны, ага, м.; сухо́тная, ‑ай, ж. Вясна для сухотных — не радасць, Вясна для сухотных — праверка. Жычка.

2. Такі, што бывае пры сухотах. Сухотны кашаль. □ Дзве слязінкі ўпалі На матчыну скронь, На сухотнае ўпалі аблічча... Трус. Твар вельмі бледны, малочна-белы, толькі на скулах ружавеюць дзве плямы сухотнага румянцу. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.

1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць. Брыль. Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым. Маўр. // у знач. наз. вінава́ты, ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.

2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе. Мурашка. Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца. Навуменка.

3. толькі поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата. Пальчэўскі.

4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала. Чорны. // у знач. наз. вінава́ты, ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя. Лобан. Не плаціць багаты, а вінаваты. Прыказка.

•••

Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)