лядзя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Дошка або скрынка з абледзянелым дном для катання зімой з горак. На санках, лядзянках — Грамадка дзяцей. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што і без дап.

Абл. Разбіваць участак зямлі на палосы. Ляшыў Мікіта Жыта, І, як на злосць, яму Валы скрывілі баразну. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́ліца, ‑ы, ж.

Абл. Тое, што і застолле (у 2 знач.). Зазвінелі чаркі, забразгаў посуд. Застоліца загаманіла, зашумела. Хадкевіч. Дуняха, сціплая і ціхмяная, адмовілася верхаводзіць застоліцай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́рлівасць, ‑і, ж.

Абл. Уласцівасць зборлівага. [Міхал:] — Мая зборлівасць табе не па душы? Ты хочаш, паб у чорную гадзіну і дзіця зайшлося, за душой нічога не меўшы? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзеравя́нікі, ‑аў; адз. дзеравянік, ‑а, м.

Абл. Дзеравяшкі (у 3 знач.). [Самалёт] пачулі ўсе, і.. нават Міколка — унук Гаўрылы Андрэевіча, — насунуўшы на ногі дзеравянікі, выбег да дзеда. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мулава́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ілісты. Да самага вечара, пакуль не сцямнела, ныралі мы, але так [ножыка] і не знайшлі. Глыбока на, тым месцы было, і дно мулаватае. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баранавало́к, ‑а, м.

Абл. Тое, што і баранавальшчык. [Хлапчук] быў касцом і аратым, баранавалокам і пастухом. Бялевіч. — Будзеш між іх, баранавалокаў, за брыгадзіра, — сказаў.. [дзядзьку Свігачу] раніцай старшыня калгаса. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Абл. Вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку. — Я вас заўважыў яшчэ пры месяцы — стрымліваючы смяшок, хмыкнуў носам Коўбец і пачаў рукацца. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́чнік, ‑а, м.

Абл. Падсвечнік. Унь пакой.. Хіба так можна? Свечка ў свечніку стаіць на падлозе. Паласатая, як арыштанцкая калашына. Цёмная частка — светлая частка, цёмная — светлая. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свярбя́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Разм. Тое, што і сверб.

2. Абл. Кароста. [Міхал:] — Адзін раз паспрабуеш.. лекаў [бабкі Трахіміхі], і свярбячкі тваёй як і не было. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)