кабачко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кабачка, кабачкоў. Кабачковае поле. Кабачковае семя. // Прыгатаваны з кабачкоў. Кабачковая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́рыусавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да харыуса. Харыусавая ікра. // у знач. наз. ха́рыусавыя, ‑ых. Сямейства рыб падатрада ласосевых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясты́к, ‑а, м.

Ікра, вынятая з асятровых і часцікавых рыб, разам з плеўкай, якая яе акружае. // Плеўка ад ікры.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мяра́нка ’невялікая яма, запозненая вадой’ (лях., Сл. Брэс.). Да прасл. тегпа (укр. мерена, мерёнька ’жабіна ікра’), якое з уграфін. моў. Параўн. хантыйск. марэн, мансійск. ма°рнэікра’, ’жабіны малькі’ (ЕСУМ, 3, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салама́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саламандры, належыць ёй. Саламандравая ікра. // у знач. наз. салама́ндравыя, ‑ых. Сямейства хвастатых земнаводных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́мбрыевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скумбрыі. Скумбрыевая ікра.

2. у знач. наз. ску́мбрыевыя, ‑ых. Тое, што і макрэлевыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карасёвы карасёвый; кара́сий, караси́ный;

~вая ю́шка — карасёвая уха́;

~вая ікра́ — кара́сья (караси́ная) икра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ікра́чікра рыбы’ (навагр., Жыв. сл., 11). Відаць, ’рыба з ікрой’; параўн. в.-луж. jikrnač ’самка рыбы’, чэш. jikrnáč, jikernáč ’рыба з ікрой’, славац. ikráč, ikernáč, серб.-харв. и̏кра̄ш ’тс’. Вытворнае ад ікраны (гл. ікра1) з суф. ‑ач, як рагач ’алень’, барадач ’казёл’, вусач ’від рыбы’ (Сцяцко, Афікс. наз., 96). Параўн. ікрак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жабуры́нне, ‑я, н.

Разм. Жабіна ікра. У мелкіх затоках мы хутка набралі поўную банку жабінай ікры, або, як у нас кажуць, жабурыння, разам з травой і ілам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асятро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да асятра. Асятровая юшка. Асятровая ікра.

2. у знач. наз. асятро́выя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца: асетр, бялуга, сяўруга, сцерлядзь і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)