шматвяко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які існуе, дзейнічае на працягу многіх вякоў. Шматвяковыя традыцыі. □ Сапраўды ля вёскі Варонча, што пад Навагрудкам, існуе шматвяковы дуб, звязаны з імем Міцкевіча. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вае́нна-рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе, дзейнічае ў перыяд рэвалюцыі. Ваеннарэвалюцыйны камітэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжа́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе паміж атамамі, дзейнічае паміж атамамі. Міжатамная сувязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжфракцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных фракцый.
2. Які адбываецца, існуе паміж рознымі фракцыямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міжцэ́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных цэхаў.
2. Які адбываецца, існуе паміж рознымі цэхамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унутрыгаліно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асобнай галіны (гаспадаркі), які існуе ўнутры яе. Унутрыгаліновае планаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазашко́льны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, праходзіць не ў школе; які існуе акрамя школы. Пазашкольная работа. Пазашкольныя ўстановы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факты́чны, -ая, -ае.
1. Які адлюстроўвае сапраўдны стан чаго-н., адпавядае фактам; заснаваны на дакументальнай дакладнасці або які адпавядае ёй.
Фактычныя звесткі.
Фактычныя доказы.
Фактычна (прысл.) ён з’яўляецца кіраўніком гэтай тэмы.
Фактычныя выклады.
2. Які існуе ў наяўнасці, але не ўзаконены юрыдычна.
Ф. шлюб.
|| наз. факты́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звышшта́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўваходзіць у штат, існуе звыш устаноўленага плату. Звышштатная пасада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэсі́йны, ‑ая, ‑ае.
Які існуе на аснове канцэсіі. Канцэсійнае прадпрыемства. Канцэсійная фабрыка. Канцэсійны магазін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)