Блінькі́ ’мочкі ў вушах’ (Сцяшк. МГ). Здаецца, ад блін 1: блін ’блін’ > ’штосьці круглае’ > ’мочка’. Параўн. бел. блі́нчык ’юшка’ (Касп.), рус. блин, блино́к ’тс’. Дакладней, бел. блінькі́ ўтворана ад памяншальнага *бліно́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нава́р, ‑у, м.
Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца. Грыбны навар. // Тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы з жывёльных прадуктаў. Юшка са свежай рыбы ўжо кіпела.. Корань зменшыў агонь, каб не выкіпаў навар, прысеў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сіга. Сіговая ікра. // Звязаны з лоўляй сіга. Сіговы промысел. // Зроблены, прыгатаваны з сіга, з сігом. Сіговая юшка.
2. у знач. наз. сіго́выя, ‑ых. Род рыб сямейства ласасёвых, які ўключае сіга, омуля, рапушку і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лю́шыць ’ліць, як з вядра (пра дождж)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку кантамінацыі выклічніка люх‑люх‑люх (гл. люхнуць) і ю́шыць ’ліцца ручаём (аб крыві)’, параўн. драг. ю́шытэ ’тс’, якое з польск. juszyć < прасл. juxa > юха, юшка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ю́ха, ‑і, ДМ юсе, ж.
Разм. Тое, што і юшка 2 (у 1, 4 знач.). Тым часам каля шалаша Віктар.. гатаваў над агнём юху. Краўчанка. Па карку Баба так дала, Што Пеўню вочы засланіла І юха з Пеўня пацякла. Колас.
•••
Юху спусціць гл. спусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згатава́цца, ‑туецца; зак.
Зварыцца, прыгатавацца (пра ежу). Вечарам гарыць дзе-небудзь на беразе агонь, сядзіш з Лявонам Песцікам пры вогнішчы і чакаеш, калі згатуецца ў кацялку юшка. Лупсякоў. Уранні Леначка не захацела пачакаць, пакуль згатуецца снеданне. І гэта зноў засмуціла старую. Брыль. // Закіпець (пра ваду). Чай згатаваўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.
1. Падпільнаваўшы, злавіць, затрымаць. — Дзе вы такога бандыта падлавілі? — па-панібрацку звяртаецца [незнаёмы] да Косці і Сашкі. Карпюк.
2. перан. Знянацку застаць. Колькі разоў спрабаваў афіцэр падлавіць Мацачка, як кажуць, на месцы злачынства і пакараць, але зрабіць гэта яму ніяк не ўдавалася. Сачанка.
3. перан. Назіраючы, слухаючы, заўважыць што‑н. У тоне Міколы Віхора Карніцкі падлавіў нейкую абыякавасць, тое, чаго ён вельмі не любіў. Паслядовіч. // Злавіць на чым‑н. няўдала сказаныя, напісаныя. [Іван Сцяпанавіч:] — Вы падумалі мяне падлавіць крыху: ці няма ў казцы супярэчнасці? Дубоўка.
4. Разм. Налавіць дадаткова. [Андрэй:] — Падловіш яшчэ на вуды [рыбы], а то без дробязі і юшка не юшка. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вью́шка ж.
1. (крышка в дымоходе) ю́шка, -кі ж.;
2. техн. (катушка) шпу́ля, -лі ж., шпу́лька, -лькі ж.; (валик) ва́лік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот. Сабаленка. // безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выклю́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца выключэннем з агульных правіл, са звычайных нормаў.
2. Асаблівы, незвычайны; рэдкі. Справа мае выключнае значэнне. □ Людзі працавалі з выключнай напружанасцю — дзень і ноч. Шамякін. // Разм. Вельмі добры. Выключнае ўражанне. □ — Выключная юшка! — не ўстрымаўся Сярго, каб не пахваліць ежу. Гурскі.
3. Які з’яўляецца асаблівасцю толькі лапай асобы, калектыву ці рэчы. Выключная заслуга вучонага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)