Асамбле́я. З франц. assamblée ’сход’ праз рус. ассамблея, дзе з Пятроўскай эпохі (1696): Курс суч., 166; Крукоўскі, Уплыў, 78. Параўн. Шанскі, 1, А, 169; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плея́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Група выдатных дзеячаў у якой‑н. галіне пэўнай эпохі, звязаных агульнасцю поглядаў, задач і пад. Дзям’ян Бедны належыць да слаўнай плеяды пачынальнікаў новай, сацыялістычнай літаратуры. «Полымя».

[Грэч. pleias — назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць актыўнага; дзейны ўдзел у чым‑н., энергічная дзейнасць; проціл. пасіўнасць. Палітычная, рэвалюцыйная, працоўная актыўнасць. Праяўленне актыўнасці. □ Узрастанне актыўнасці народных мас у будаўніцтве новага жыцця — закон эпохі сацыялізма. Праграма КПСС.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драматургі́я, ‑і, ж.

1. Драматычнае мастацтва. Задачы драматургіі. Працаваць у галіне драматургіі.

2. зб. Сукупнасць драматычных твораў якога‑н. пісьменніка, народа, эпохі і пад. Драматургія Крапівы. Беларуская драматургія.

3. Тэорыя пабудовы драматычных твораў.

[Грэч. dramaturgia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарызанта́льны ’гарызантальны’ (БРС). Рус. горизонта́льный, укр. горизонта́льний. У рус. мове з польск. horizontalny (запазычанне Пятроўскай эпохі), а гэта з вучонай латыні. Гл. Шанскі, 1, Г, 134. У бел. мове, відавочна, з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́нты ’гонты’ (БРС, Шат., Касп.), адз. л. го́нта. Рус. (з Пятроўскай эпохі) гонг, го́нот, укр. гонг. Запазычанне з польск. gont або чэш. hont (першакрыніцай з’яўляецца ням. gant ’перакладзіны’). Гл. Фасмер, 1, 438.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяжу́рыць. Магчыма, запазычанне з рус. мовы (дежу́рить), дзе яно сустракаецца ўжо з эпохі Пятра I і ўзята з франц. être de jour ’быць на дзяжурстве’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбардзірава́ць. Рус. бомбардирова́ть (з Пятроўскай эпохі). Запазычанне з ням. bombardieren ’тс’. Гл. Смірноў, Западн., 62; Фасмер, 1, 191; Шанскі, 1, Б, 162. Ням. дзеяслоў з франц. мовы (bombarder); да гісторыі слоў гл. Клюге, 90–91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нятле́нны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які не паддаецца гніенню, тленню. Нятленныя мошчы.

2. перан. Які ніколі не знікае; вечны. Літаратурны твор — гэта не толькі праўдзівы дакумент эпохі, а такім ён павінен быць абавязкова, але і нятленны помнік мастацтва. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ватэрпа́с ’ватэрпас’ (БРС). Рус. ватерпа́с, укр. ватерпа́с. У рус. мове з Пятроўскай эпохі. Запазычанне з гал. waterpas (Смірноў, Западн., 71; Мацэнаўэр, Cizí sl., 365; Фасмер, 1, 278; Шанскі, 1, В, 24–25). У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)