або́і, ‑яў; адз. няма.

Шырокія палосы паперы з узорамі (у мінулым таксама тканіна) для абклейвання ці абівання сцен у памяшканнях; шпалеры. За сценкай з пашматаныя абоямі пачуўся старэчы кашаль. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стало́вая, ‑ай, ж.

1. Асобны пакой з абедзенным сталом, прызначаны для яды. Шырокія дарожкі-даматканкі, паложаныя ў сталовай і ад сталовай у спальню, сведчылі аб тым, як дбаюць тут аб чыстаце і акуратнасці. Колас. Сайка ў момант выпраг каня, падапрануў чысцейшы .. пінжачок і з’явіўся ў час. Зняў бравэрку, выткнуўся ў дзверы сталовай, якраз калі госці пачалі садзіцца. Сташэўскі.

2. Прадпрыемства грамадскага харчавання. Студэнцкая сталовая. □ У сталовай кардоннай фабрыкі .. [Маруся] мела шырокія магчымасці зносін з рабочымі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крывава́ты, ‑ая, ‑ае.

Злёгку пакрыўлены, крывы. Крываватае дрэва. □ Сухарэўскі падняўся на крываватыя ногі, доўга стаяў, пазіраючы з-пад рукі на шырокія палеткі жыта. Асіпенка. Пазок быў глыбокі і крываваты — дужкай. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Велічыня чаго-н. у якім-н. вымярэнні.

П. участка.

П. туфель.

2. Ступень развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы.

Здарэнне набыло шырокія памеры.

3. Колькасць і характар стоп у вершаваных радках, якія з’яўляюцца асновай рытму; таксама колькасць рытмічных адзінак у музыкальным такце (спец.).

Ямб — двухдольны п.

Вальсы пішуцца памерам у тры чвэрці.

|| прым. паме́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́дзі, -дзе́й, Т -дзьмі́, -дзя́мі.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

Шырокія г.

Боль у грудзях.

Біць (сябе) у грудзі (таксама перан.: ад роспачы або запэўніваючы ў чым-н.).

2. Малочныя залозы ў жанчыны.

Карміць дзіця грудзьмі.

Адняць ад грудзей.

3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

Вышыць г. ў сукенцы.

|| прым. грудны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Грудное дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднара́д, ‑а, М ‑радзе, м.

Спец. Падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска. Падшыць паднарад пад перады. □ Белы паднарад халяў і шырокія кішэні галіфэ.. рабілі.. [Пашку] нязграбным, чымсьці падобным на маладога пеўніка... Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гімнасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Верхняя сарочка са стаячым каўняром, якую падпяразваюць рэменем. Армейская гімнасцёрка. □ Сцяпан Апанасавіч быў апрануты ў суконную гімнасцёрку, якая шчыльна аблягала яго шырокія плечы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́лкі, ‑лак; адз. няма.

Нізкія і шырокія сані з разваламі. У шырокіх сялянскіх развалках, закапаўшыся ў сена, ляжаў Васіль Сокалаў. Новікаў. Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалахце́нне, ‑я. н.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. шалахцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішыні, што панавала цяпер у пакоі, было чуваць шалахценне паперы — тоўстай скрэпкаю Бялькевіч змацоўваў шырокія сінія аркушы зводак. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаску́лы, ‑ага, м. — Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)