ко́ма¹, -ы, ж. (спец.).

Вельмі цяжкі стан, які пагражае смерцю і характарызуецца парушэннем усіх функцый арганізма.

Знаходзіцца ў коме.

|| прым. камато́зны, -ая, -ае.

К. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адча́йны, -ая, -ае.

1. Поўны адчаю; надзвычай цяжкі, роспачны, безвыходны.

А. крык.

Адчайнае становішча.

2. Рашучы, адважны, рызыкоўны, дзёрзкі.

А. чалавек.

|| наз. адча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бла́га, безас., у знач. вык.

1. Пра дрэнныя, неспрыяльныя абставіны.

Жывецца не б.

2. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан каго-н.

Чалавеку зрабілася б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяжкава́гавы, -ая, -ае.

1. Які мае вялікую вагу; цяжкі.

Цяжкавагавыя грузы.

2. Які перавышае сваёй вагой нормы загрузкі.

Ц. таварны састаў.

|| наз. цяжкава́гавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяда́к, бедака́, мн. бедакі́, бедако́ў, м. (разм.).

Бяздольны, няшчасны, гаротны чалавек.

|| ж. бяда́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. бяда́цкі, -ая, -ае.

Год цяжкі, б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цярні́сты, -ая, -ае.

1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).

Ц. куст.

2. перан. Цяжкі, пакутлівы.

Ц. шлях яму давялося прайсці.

|| наз. цярні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгне́чаны, -ая, -ае.

1. Які церпіць прыгнёт, уціск, эксплуатуецца.

П. народ.

2. Які адчувае на сабе прыгнечанне (у 2 знач.); цяжкі, змрочны.

П. настрой.

|| наз. прыгне́чанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́жный склада́ны; (трудный) ця́жкі;

сло́жное предложе́ние грам. склада́ны сказ.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. цяжкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́бра, безас., у знач. вык.

1. Дрэнна, не па душы.

Усё яму н.

2. каму. Пра цяжкі фізічны або душэўны стан.

Што табе н., мая галубка? Можа вадзіцы вып’еш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)