добрасардэ́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць добрасардэчнага; дабрата характару, спагадлівасць, чуласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -зе́т, ж.

Перыядычнае друкаванае выданне інфармацыйнага характару звычайна на вялікіх лістах.

Купіць газету.

Працаваць у газеце (перан.).

|| прым. газе́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канто́ра, -ы, мн. -ы, -то́р, ж.

Агульная назва адміністрацыйна-канцылярскіх аддзелаў прадпрыемстваў, а таксама самастойных устаноў пераважна гаспадарчага, фінансавага характару.

К. завода.

|| прым. канто́рскі, -ая, -ае.

Канторскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўраўнава́жанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неўраўнаважанага; адсутнасць душэўнай раўнавагі. Неўраўнаважанасць характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накцю́рн, ‑а, м.

Невялікі музычны твор лірычнага характару. Накцюрны Шапэна.

[Фр. nocturne — літаральна начны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капу́снік, -у і -а, м.

1. -у, зб. Капуснае лісце.

2. -а, мн. -і, -аў, перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і іншых з аматарскімі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.

Студэнцкі к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фро́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Дваранска-буржуазны рух супраць абсалютызму ў Францыі ў 17 ст.

2. перан. Непрынцыповая апазіцыя, галоўным чынам па матывах асабістага або групавога характару (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

незале́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць незалежнага. Незалежнасць думак. Незалежнасць характару. Нацыянальная незалежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гепаты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару.

[Ад грэч. hēpar — печань.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульсі́метр, ‑а, м.

Медыцынскі інструмент для вызначэння скорасці і характару пульсу.

[Ад лац. pulsus — штуршок і mētreō — мера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)