Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус. пунцо́вый ’тс’. Праз польск. ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц. ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біто́н. Рус. бидо́н, укр. бідо́н. Запазычанне з франц. bidon ’тс’ (а гэта з сканд. bida ’ваза’ або грэч. *bithôn ’бочка’; Шанскі, 1, Б, 116; БЕР, 1, 46, прыводзіць і візант. πίθον як магчымую крыніцу франц. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візі́т ’наведванне’ (БРС, КТС), ст.-бел. визытъ, визит ’наведванне’; ’дакумент аб выніках праверкі’ (1521 г.) запазычана (Булыка, Запазыч., 63) з польск. wizyta < франц. vizite; гэтаму пярэчыць Крукоўскі (Уплыў, 76). Магчыма і непасрэднае запазычанне з франц. visite.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драпірава́ць ’драпіраваць’ (БРС). Рус. драпирова́ть, укр. драпірува́ти. Бел. і ўкр. словы ўзяты з рус. мовы. У рус. мове гэта запазычанне з ням. drapieren (< франц.) або непасрэдна з франц. draper. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 186.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыпло́м ’дыплом’ (БРС). Рус. дипло́м, укр. дипло́м. Бел. і ўкр., відаць, з рус. дипло́м (дзе слова ўзята з франц. diplôme; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 124–125; на ням. або франц. Крыніцу ўказвае Фасмер, 1, 515).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акардэо́н (БРС) < рус. аккордеон < франц. accordeon. Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 84). З французскай у рускую мову слова трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Франц. accordeon < ням. Akkordeon (пачатак XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 61–62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вірыплан ’самалёт’ (Яўс.), сюды ж уст. зэльв. вераплан, вяраплан, яраплан (Сцяц.) — сапсаваная народная форма ад аэраплан, якая запазычана, відаць, з рус. мовы (рус. аэроплан < франц. aéroplane < франц. air ’паветра’ і planer ’лунаць’) (Даза, 14; Шанскі, 1, А, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наркоз (БРС, ТСБМ), нархоз (Сл. ПЗБ). З франц. narkose ці ням. Narkose ад лац. narcosis, грэч. νάρκωσις ’аняменне, здранцвенне’. Сюды ж наркотык, наркатычны з франц. narсоtique ад лац. narcoticus, грэч. ναρκωτικός < ναρκάω ’дранцвець, нямець’ (гл. Фасмер, 3, 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карка́с ’касцяк’ < рус. каркас < франц. carcasse ’касцяк’ (Фасмер, 2, 200).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туры́ст ‘падарожнік, вандроўнік’ (ТСБМ, Вруб.), туры́сты ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне праз рускую (тури́ст) або польскую (turysta) мову з франц. touriste ‘тс’, што з англ. tourist ‘тс’ (Арол, 4, 119). У аснове франц. tourner ‘вярцець, абарочваць’, гл. тур2, турнэ. Сюды ж туры́зм ‘падарожжы, вандроўкі для адпачынку і ў пазнавальных мэтах’ (ТСБМ) — запазычана праз рускую мову (туризм) з франц. tourisme ‘прагулка, паездка’, туры́стыка ‘тс’ (Вруб.) — праз польск. turystyka ‘занятак турызмам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)