арна́мент, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Узор, жывапіснае графічнае ўпрыгожанне, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў пэўным парадку.

Беларускі а.

2. У музыцы: упрыгожанне мелодый, напр. трэль.

|| прым. арна́ментны, -ая, -ае і арнамента́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нисходя́щий прил. сыхо́дны;

по нисходя́щей ли́нии па сыхо́днай лі́ніі;

в нисходя́щем поря́дке у сыхо́дным пара́дку;

нисходя́щее ударе́ние лингв. сыхо́дны на́ціск.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвінава́ціць, -ва́чу, -ва́ціш, -ва́ціць; -ва́чаны; зак., каго-што.

1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н.

А. у няшчырасці.

2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору.

|| незак. абвінава́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абвінава́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыхо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які паступова меншае, паніжаецца. У сыходным парадку. Сыходны націск.

•••

Сыходная інтанацыя гл. інтанацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамо́ла, -ы, мн. -ы, -мо́л, ж.

1. Змова, мяцеж, бунт (уст.).

2. перан. Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (разм.).

У гэтым я не бачу ніякай крамолы.

|| прым. крамо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак., каго-што.

1. Расставіць або раскласці па месцах у пэўным парадку; даць кожнаму месца.

Р. тавары на паліцах.

Р. пасажыраў у вагоне.

2. Размеркаваць паміж многімі.

Р. латарэйныя білеты.

|| незак. размяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ана́лы, ‑аў; адз. няма.

Запісы гістарычных падзей у храналагічным парадку (у старажытных краінах і ў час сярэдневякоўя на Захадзе). // Наогул запісы.

[Лац. annales.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбінава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Спалучацца ў пэўным парадку ў адно цэлае.

2. Зал. да камбінаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак.

1. што. Злучаць, спалучаць розныя (але аднародныя) элементы ў пэўным парадку ў адно цэлае (у 1 знач.).

К. розныя адценні фарбаў.

2. Рабіць камбінацыю (у 2 знач.; разм.).

|| зак. скамбінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е, -ну́й; -нава́ны.

|| наз. камбінава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алфаві́т, ‑а, М ‑віце, м.

Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука. Беларускі алфавіт. Лацінскі алфавіт.

[Грэч. alpha і beta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)