там, прысл. і часціца.

1. прысл. У тым месцы, не тут. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць, А пад брамаю плач — Там сіротка стаіць. Купала. А там, за ціхаю дарогай, Шуміць бярэзнік малады. Колас. — Адтуль, адтуль заходзь — там самая рыба ходзіць! — раіць дзед [Міколку]. Лынькоў. // Пры паўтарэнні (там... там...) у пачатку двух або некалькіх сказаў, частак яго абазначае «у адным месцы...», «у іншым месцы». Там абгрызен ствол, а там галінка, То макушка з’едзена асінкі. Бялевіч. Там панаваў страшэнны ўціск, Там часта чуцен быў жалобны піск Бязвіннае ахвяры. І вось паўстаў крылаты пралетарый. Крапіва. // Ужываецца пры паведамленне каб паказаць (але пе дакладна), дзе што‑н. адбылося, дзе штосьці ляжыць, знаходзіцца. — Дзе ты быў? — Там і там, кажа.

2. прысл. Потым, затым, далей. Там відаць будзе. □ [Людзі] найбольш думалі пра дзённы свой заработак, а там хай сабе .. хоць спыняць зусім гэтую работу. Чорны.

3. часціца. Разм. Выкарыстоўваецца ва ўступальных зваротах: «хто б там ні», «што б там ні» і пад., узмацняючы ўяўленне пра любую магчымасць (разумення, тлумачэння чаго‑н.). Таварышу Беразоўскаму што б там ні было трэба было скампраметаваць Шэмета як начальніка палітаддзела. Лобан. Як бы там ні было, а праседзець цэлы дзень на возе нялёгка. Якімовіч.

4. часціца. Разм. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» выкарыстоўваецца для ўзмацнення адмаўлення чаго‑н., указання на немагчымасць здзейсніць што‑н. Алена коса зірнула на яе. Міхаліна тым часам нагнулася, узяла жменьку льну, пацерла ў руках і паспрабавала рваць. Дзе там! Не рвецца. Чарнышэвіч. [Мікола:] Мы яшчэ пагаворым .. — [Пытляваны:] Куды там! Пуд солі з’ясі, не дагаворышся. Крапіва. [Грыша:] — Ох і добрая пуга будзе ў цябе, Тонік. — Дзе там... Няма з чаго біч сплесці... Капыловіч.

5. часціца. Разм. Выкарыстоўваецца ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці. — Эй, на бок там, бо вось па вушах! — замахнуўся .. [дзядзька] пугай. Брыль. [Цётка:] Любачка, пакладзі там у торбачку мне сала, хлеба, мядку... Кучар.

•••

Адна нага тут, другая там гл. нага.

Там і тут; там і сям; тут і там — у розных месцах, усюды.

То там, то тут; то тут, то там; то там, то сямто ў адным месцы, то ў іншым. У лесе — лістапад. То тут, то там бясшумна падае з дрэў рознакаляровае лісце. Ігнаценка.

Што там і чаго там — нічога, не варта турбавацца, саромецца.

Што я (ты, ён) там забыў? гл. я.

Як бы там (што б там) ні было гл. быць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Матляючы, тузаючы ў розныя бакі, ірваць, імкнуцца парваць на часткі. Вецер усё не ўціхаў і злосна шкуматаў полы шынялёў. Быкаў. Тут жа, скалячы зубы, гойсаў Туман. Скакаў як апантаны, хапаў зубамі то мячык, то зайку, то клоуна. Шкуматаў, падкідваў уверх, трыбушыў лапамі. Шыловіч. // перан. Прыносіць гора, пакуты, няшчасце. Шмат з іх [людзей] спазнала вайну, шмат іх вайна шкуматала, Многія бачылі з іх гора людскога нямала. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тнуць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце; незак., каго-што.

1. Незак. да цяць.

2. перан. Абл. Пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.). Тата з імі пайшоў — І дагэтуль няма, А тут холад тне кроў. Купала. «Ой, матуля, ой, кахана, Не забыцца думкам, не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне». Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

происходи́ть несов.

1. адбыва́цца; (случаться) здара́цца; (делаться) рабі́цца; (возникать) узніка́ць;

что тут происхо́дит? што тут ро́біцца (адбыва́ецца);

с ним что́-то происхо́дит з ім не́шта ро́біцца (адбыва́ецца);

2. (брать начало) браць пача́так, пахо́дзіць; (быть какого-л. происхождения) пахо́дзіць;

происходи́ть из рабо́чей семьи́ пахо́дзіць з рабо́чай сям’і́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скокнуўшы, наблізіцца да чаго‑н., скачкамі дасягнуць чаго‑н.; падскочыць. Прыскочыць з кулакамі. □ — Я і нажом магу парнуць! — схапіўшы са стала нож, прыскочыў Ціток. Лобан. // Хутка прыехаць, прыбегчы. А пасля .. прыскочыў Шпулькевіч, кінуўся ў сані і пагнаў як толькі мог каня. Чорны. Тут начальнік з раёна прыскочыў: — Чаго ж ты ляжыш, Абібоча? Крапіва.

2. Падскочыць у такт чаму‑н. То прыскочыць, то прыгнецца, То рукою павядзе, Плечы ўскіне, засмяецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мура́шнік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Надземная частка жылля мурашак у выглядзе кучы, капца зямлі, лісцяў і г. д. То тут, то там былі відаць шэрыя стажкі мурашнікаў. Сіняўскі.

2. ‑у. Мурашкі, якія жывуць у такім жыллі. // перан. Разм. Аб мностве людзей, якія рухаюцца, мітусяцца. З мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праку́да, ‑ы, м. і ж.

Разм.

1. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж. Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук; гарэза. Раса... Віры... Туману сырадой. Клююць яршы — падводныя пракуды. Калачынскі.

2. ж. Праява; навала. Але тут пачалі наўкруга прападаць коні ў людзей. То з начлегу не вернецца, то з хлява згіне — што за пракуда? Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Века, накрыўка. Усхадзілася на чайніку крышка, заскакала, забразгацела. Лынькоў. Віктар са злосцю ляпнуў крышкай чамадана. Асіпенка.

2. у знач. вык. Смерць, канец. Нехта сказаў: — Калі бомба пацэліць у дом, то тут усім крышка... Арабей.

•••

І крышка — і кончана, і ўсё тут. — Надзя, налі нам піва, і крышка, — просіць Атрошчанка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тут1 ‘у гэтым месцы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Мал., ТС, Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Вруб., Федар. 4, Сержп. Прык.; докш., карэліц., Янк. Мат.); ‘у гэты час, тады’ (ТСБМ), ст.-бел. тутъ ‘у гэтым месцы’, ‘сюды’, ‘тады’, ту́то, ту́та ‘тс’ (ГСБМ). Укр. тут, рус. тут ‘тс’, стараж.-рус. тутътут’, ‘там’, ‘пры тым’, ст.-рус. тутъ ‘сюды, у гэтае месца’, польск. дыял. tutтут, тады’, ст.-чэш. і мар. tuť ‘тс’, славац. tuto, харв. tuteтут’. Прасл. *tu‑ъ/*tu‑to, *tu‑ta, утворанае ад прыслоўя *tuтут, у гэтым месцы’, якое мае першапачатковую форму М. скл. адз. л. займенніка ‘гэты’ (Борысь, 652) і ўказальнага займенніка (ta, to) (Фасмер, 4, 126; Праабражэнскі, 2, 22–23; Брукнер, 583; Махэк₂, 659; ESSJ SG, 697–698; ЕСУМ, 5, 686). Сюды ж: ту́ткатут’ — тут, узмоцненае часціцай (суфіксам) ‑ка і яго варыянтамі (ашм., смарг., Сл. ПЗБ; ушац., Нар. лекс., ТС; в.-дзв., беш., ЛА, 2), ту́ткы ‘тс’ (драг., кобр., ЛА, 2), туцька ‘тс’ (полац., ЛА, 2); тут жа ‘адразу, без затрымкі’ (Юрч. Сін.); у складзе злучніка туттуттото’ (тут у зямлю рукі, тут к агню); ‘толькі’, ‘во… во’ (тут прывезлі швейныя машыны — тут разабралі) (Янк. 2); ту́та ‘ў гэтым месцы’, ‘тут’ (Нас., Бяльк., Яўс., Сцяшк. Сл., Гарэц.; в.-дзв., пруж., Сл. ПЗБ; лун., Шатал., ЛА, 2), ‘вось тут’ (Растарг.), туто (бяроз., ЛА, 2), ту́тытут’ (Нас.); прыслоўі, узмоцненыя часціцамі *‑ka/*‑ki: ту́такатут’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Скарбы, Ян.; калінк., З нар. сл., ПСл, Гіл., Сл. Брэс., Мат. Гом.; івац., Нар. сл., ЛА, 2; петрык., Яшк. Мясц.; люб., Жыв. НС; карэліц., докш., Янк. Мат., Сл. ПЗБ); ту́такітут’ (Ян.); ту́такі/ту́тэка ‘тс’ (Мат. Гом.), ту́тыка, ту́тыкі ‘тс’ (Яўс.); ту́тыка ‘вось тут’ (кобр., Нар. лекс.), ту́тэкатут’ (пін., там жа), ту́тэка, ту́токатут’ (ТС), ту́тыка ‘тс’ (Сл. Брэс.); прыслоўі, узмоцненыя дзвюма (звычайна ласкальна-памяншальнымі) часціцамі (ці суфіксамі): ту́та‑ч‑ка, ту́ты‑ч‑ка, ту́тэ‑ч‑ка ‘тс’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), тута‑ч‑кі ‘тс’ (жытк., Мат. Гом.); ту́тачка, ту́тачкі, тутычка, тутычкі, тутъчка, тутэчкы (гродз., палес., ЛА, 2); тутацька ‘тс’ (бых., Яшк. Мясц.; круп., Сл. ПЗБ, Вушац. сл., Сцяшк. Сл., Жд. 3, Яўс.), ту́тыцька ‘тс’ (барыс., Сл. ПЗБ, Жд. 3, Яўс., Бяльк.), тутацькі ‘тс’ (бых., Мат. Гом.; талач., Шатал.), ту́тыцькі ‘тс’ (Яўс.), ту́тацькі, ту́тыцька, ту́тыцькі, ту́тыцікі, ту́тъцька (віц., маг., ЛА, 2), — адносна форм з цʼ Карскі (2–3, 69) меркаваў пра замену чʼ, а не тʼ, паколькі гэтыя формы вядомы толькі на поўначы Беларусі. Пацюпа (Arche, 2007, 3, 204) проціпастаўляе падзвінскае ‑цьк‑а падняпроўскаму ‑тк‑а; гэта датычыць, відаць, сцягнутай формы та́цька (ушацк., там жа), якое з ту́тацька і ту́цька ‘тс’ (полац., там жа). Да ласкальна-памяншальных адносяцца формы ту́тэнька (жаб., ЛА, 2), ту́танькі ‘тс’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк. Сл.) і ту́тэнькі ‘тс’ (івац., Сл. Брэс.); з ва‑фармантам (з указальным значэннем) зафіксавана ту́товатут, блізка’ (Клундук), тутакава ‘тс’ (Сцяшк. Сл.; свісл., Шатал.).

Тут2 ‘ мера, ступень’: вы так ядзіцё, што туту не знаеце (лёзн., Рэг. сл. Віц.). Няясна.

Тут3 ‘морва, Morus L.’ (Кіс.). З рус. тут ‘тс’, якое з цюркскіх моў: тур. tut, dut, азерб., тат., чагат. tut ‘тутаўнік’, апошняе з араб. tūt ‘тс’ (Фасмер, 4, 126; Міхельсон, 681; ЕСУМ, 5, 686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)