захалада́ць, ‑ае; зак., безас.

Разм. Стаць халадней; пахаладаць. Узняўся вецер, у лясах загуло, к вечару захаладала. Чорны. Зноў захаладала, нават падкінула сняжку трошкі; ночы былі ясныя, зорныя. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

п’янава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку п’яны. Поруч з намі селі па адзін бок дзядзька Пракоп з Анастассяй Паўлаўнай, па другі — бацька і Усцім Пачосак, ужо трошкі п’янаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стужа́ць 1 ‘зрабіцца цвёрдым, тугім’ (ТС, Сцяцко Сл., Скарбы), сту́гнуты ‘зацвердзяваць, чарсцвець’ (Вярэн.), стужі́ты ‘трошкі зацвярдзець, падшэрхнуць’ (Сл. Брэс.). Да тугі (гл.).

Стужа́ць 2 ‘турбаваць частымі напамінкамі або просьбамі’ (Нас.), ст.-бел. стужати ‘прыгнятаць, уціскаць’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. стужа́ти ‘турбаваць, мучыць’. Да туга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарамя́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сарамяжлівы. [Макар] звык бачыць дзяўчат трошкі сарамяжымі, хоць бы для прыліку. Сабаленка. Вочы ў чалавека з рухаваю прыжмурынкаю, крыху як бы сарамяжыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хм, выкл.

Тое, што і гм. — Хм, — усміхнуўся я, — рыжуха грыбы на зіму сабе нарыхтоўвае. Ігнаценка. [Ніна:] — Хм.. Самая прыгожая дзяўчына ў тэхнікуме. Спецыяльна падсунулі, каб я трошкі параўнавала. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ані́саўка, ‑і, ДМ ‑ўцы ж.

1. Гарэлка, настоеная на анісе. Там за чаркай моцнай анісаўкі.. [войт] трошкі палагаднеў і нават развесяліўся. Бажко.

2. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Недастатковы па колькасці, велічыні. Калі так — гайда дахаты, Малаваты наш атрад. Броўка. У Закуцці людзі як людзі. Можа, трошкі гаспадарка запушчана. Кароўнік трэба пашырыць, малаваты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяжы́ць, ‑свяжу, ‑свяжыш, ‑свяжыць; ‑свяжым, ‑свежыце; зак., што.

Разм. Асвяжыць, праветрыць. — Трэба ж табе хоць трошкі прасвяжыць галаву, — не слухае сябар. — А то ўсё на рабоце ды на рабоце. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмялёк, ‑льку, м.

1. Памянш.-ласк. да хмель (у 1 знач.).

2. Лёгкае ап’яненне.

•••

Пад хмяльком — тое, што і пад хмелем (гл. хмель). Сакальскі быў узбуджаны, трошкі пад хмяльком. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпі́ць, адап’ю, адап’еш, адап’е; адап’ём, адап’яце; заг. адпі; зак., чаго, што і без дап.

1. Выпіць трошкі, частку чаго‑н. Жанчына села, крыху адпіла з чаркі. Шамякін.

2. Перастаць, скончыць піць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)