нідзе́, прысл.

Няма ні ў якім месцы. — Што ж гэта вас не відаць нідзе? — прамовіла .. [Ядвіся]. Колас. Дзень ідзе, другі ідзе, Не відаць гары нідзе. Крапіва. Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі: ні на траве, ні на лісці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

Параніць сябе чым‑н. вострым; парэзацца. Сухая папараць шорсткая пасля зімы, Ашмаргні галінку — абрэжашся. Пташнікаў. // Нацерці цела чым‑н. цвёрдым (звычайна пра каня). Абрэзаўся і абмуляўся Гнедчык, ісці не хоча, галавою матае. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лашбякі́ ’назва сцяблоў і лісця буракоў’ (гродз., ДАБМ) — калі гэта не памылковае напісанне лексемы ламбякі (гл.), тады можна меркаваць аб кангамінаванай назве, утворанай ад літ. laužasсухая галіна’ і lambas ’націпіна буракоў’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сухае́жка, сухое́жка ’сухамятка’ (ТС). Да сухі (гл.) і ежа ’яда’, параўн. сухая ежа (яда) ’тс’ (Некр. і Байк.); самастойнае ўтварэнне, параўн. рус. сухоядение ’тс’, балг. сухоя́жбина ’тс’, макед. сувојадење ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́маразкі, ‑аў; адз. прымаразак, ‑зку, м.

Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч. Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся. С. Александровіч. Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя... Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́шкі, ‑шак; адз. няма.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад. Лежачы, Несцер думаў, што вось заўтра яму трэба наладзіць услон, і ўспомніў, што недзе на вышках павінна быць для гэтага сухая кляновая плашка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суха́рына ’асяродак, стрыжань (у дрэве)’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. суха́рина ’сухое дрэва’, польск. suchorzyna ’таполя, ясакар, Populus nigra L.’. Да сухі (гл.), г. зн. больш сухая частка ў параўнанні з абалонню, гл. сухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суш ’сухое без дажджоў надвор’е, засушлівы час, засуха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’што-небудзь пазбаўленае вільгаці, сухое (галінкі, паверхня зямлі)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’сухая вашчына (пчаліныя рамкі з сотамі без мёду)’ (ТС; івац., жытк., Нар. сл., Скарбы, Сцяшк.), ’вашчына’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ), сушь ’тс’ (Сл. Брэс., Анох.). Рус. сушь ’сухое надвор’е, засуха’, польск. susz, в.-луж., н.-луж. suš ’суш’, чэш. souš ’суша’, славац. súš ’суш’, славен. sȗš ’суша’. Прасл. *suxь, да сухі (гл.), што мае дакладны адпаведнік у літ. sausisсухая пара’ (Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 193), параўн. літ. saũsis ’студзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ламі́на, ‑ы, ж.

1. Доўгі сухі прут, сухая галіна дрэва; палка. Сцебануць каня ламінаю.

2. Разм. пагард. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч. // перан. Высокі, грузны, няспрытны чалавек. [Мароз:] — Нікчэмны ты нейкі, маленькі. Не па росту. Па росту — ламіна добрая, а вот па думках — маленькі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёндсухая дарога’ (Совещ. ОЛА — Гомель), ст.-бел. лиондъ, лондъ ’суша’ запазычана са ст.-польск. ląd ’тс’, ’бераг’. С с.-в.-ням. lant, -des, ням. Land ’зямля, ралля, глеба, вёска, край’, ’суша’ (Булыка, Запазыч., 190; Слаўскі, 4, 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)