чарпа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Прылада, пасудзіна для чэрпання. — Ты ідзі пакуль з лодкі ваду вычарпай, — распарадзіўся рыбак, — чарпалка там ёсць. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бахча́, ‑ы, ж.

Поле, на якім вырошчваюць кавуны, гарбузы, дыні. Сямёну Захаравічу ўспомнілася, як аднойчы ўпоцемку трапілі палкавыя машыны на бахчу: лопаліся кавуны, раўлі маторы, прабуксоўвалі колы... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыля́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікім брылём (у 1 знач.). Зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзбалотку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля печы. Прыпечны палок. □ [Мужчыны] тузаліся ўжо ля дзвярэй, зачапілі нагамі рагачы ў прыпечным закутку, і яны з глухім лязгатам пасыпаліся долу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развясёлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі вясёлы. — Люба, — смальнуў .. [Сашка] развясёлым голасам, — бяры чарку! Чорны. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала вулкавы пыл развясёлае войска. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слізнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца. Шост выслізнуўся з рук. □ Брыгадзір, вёрткі і сухарлявы мужчына, лоўка .. выслізнуўся з абдымкаў дырэктара і адгарадзіўся ад яго доўгімі далонямі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мутнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху мутны, не зусім празрысты. Камандзір.. дастаў з тумбачкі пляшку, наліў паўшклянкі мутнаватага спірту. Шамякін. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаўчо́ра, прысл.

Два дні назад. Пазаўчора была адліга, потым ціскануў марозік, потым усё прыцерушыла сняжком. М. Стральцоў. Пазаўчора талака была — прывезлі з лесу зруб і ўсе матэрыялы да яго. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́за, ‑ы, ж.

Спец. Тое, што і тэзіс (у 1 знач.). У беларускім тэксце «Санета» цалкам выпалі першая частка верша, .. тэза, у якой сцвярджаецца свядомы пачатак у творчасці. М. Стральцоў.

[Фр. thése.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бла́жыць, безас. незак.

Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)