хаду́н, ‑а, м.

Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху. А ці чуеце вы ў .. дыханні [паравіка] стомленасць або непаладак які? Шых-шах, шых-шах, — спявае проста ў ім кожны хадун, а кацёл, глядзіце, аж ільсніцца ўвесь ад вялікай сваёй сілы. Краўчанка. А гадзіннік на сцяне несупынна вёў сваю справу: размерна ківаўся хадун-маятнік і кожны свой крок зазначаў кароткім «так-так!» Колас.

•••

Ні хадун ні сядун — пра няўдалага, нерухавага чалавека.

Хадзіць хадуном гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяць.

2. у знач. прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст. Гартны.

3. у знач. прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог... Аўрамчык.

4. перан.; у знач. прым. Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.

Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам. Пташнікаў. [Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу. Шамякін. // Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці. Корбан. Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нудо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Разм.

1. Тое, што і нуда (у 1, 3 знач.). Па.. [Язэпку] напала такая нудота, што хацелася кінуць-рынуць усё ды бегчы без аглядкі. Якімовіч. Серафіме думалася, што стары тырчыць тут на кухні ад нудоты, нават замінае ёй сваімі роспытамі. Сабаленка. Лес плакаў па сонцы і леце. Асенняя пустэча і нудота былі і тут. Хомчанка.

2. Пра млосны стан, які бывае перад рвотай. Адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе, нудоту ад выкураных самакрутак, Сяргей складваў усё напісанае ў стосік. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль. Лынькоў. Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня... Сіпакоў. / у знач. наз. сто́млены, ‑ага, м. Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене. Машара. // Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі. Дуброўскі. У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Млець ’траціць прытомнасць, свядомасць’, ’абміраць’, ’слабнуць, нямець’, ’вянуць’, ’баяцца’, ’доўга парыцца ў закрытай пасудзіне’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Шат., Гарэц., Растарг., ТС; тураў., КЭС; КЭС, лаг.; смарг., Сл. ПЗБ). Укр. млі́ти, рус. млеть, ст.-рус. мьдлити, польск. mdleć, чэш. omdlíti, ст.-чэш. mdléti, славац. mdlieť, славен. medléti, medȅl, medlȇn ’слабы, худы’, харв. mlȇdan ’худы’, ст.-ц.-слав. мъдлъ. Не зусім яснае слова. Паводле Скока (2, 442), харв.-славен. прыметнікі — самастойныя ўтварэнні з blijed ’бледны, цьмяны’. Бязлай (2, 175) супастаўляе славен. medléti з рус. модеть ’слабець’ (гл. бел. мадзе́ць) і з медленный (як Бернекер, 2, 64 і Фасмер, 2, 632), але і з літ. maũsti ’ныць, сумаваць, быць прыгнечаным’, выводзячы прасл. форму mъdъlъ — другую ступень рэдукцыі да muditi, аднак дапускаючы таксама і кантамінацыю розных блізкіх лексем: maleti, mleti, mlahav. Махэк₂ (356–357) апрача рус. медлить дадае яшчэ меледа́ ’прамаруджванне’, выводзячы прасл. форму mьdъ, а паводле меледи́тьmeld‑. Сюды ж бел. мля́вы ’пазбаўлены бадзёрасці, вялы, слабы, стомлены, павольны’ (ТСБМ) < мляўкі ’тс’, ’парны, гарачы, які даводзіць да млявасці’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг.; КЭС, лаг.), млевотастомленасць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

член м., в разн. знач. член;

адчува́ць сто́мленасць ва ўсіх ~нах — чу́вствовать уста́лость во всех чле́нах;

правадзе́йны ч. Акадэ́міі наву́к — действи́тельный член Акаде́мии нау́к;

ч. ска́заграм. член предложе́ния;

ч. прапо́рцыімат. член пропо́рции;

неазнача́льны ч.грам. неопределённый член;

аднаро́дныя ~ны ска́заграм. одноро́дные чле́ны предложе́ния;

гало́ўныя ~ны ска́заграм. гла́вные чле́ны предложе́ния;

дада́ныя ~ны ска́заграм. второстепе́нные чле́ны предложе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

1. Адчуць сябе лепш, размяўшыся ў хадзе, рухах. А расхадзіцца ўсё ж [Коля] не можа: млеюць ногі, водзіць у бакі шумлівая галава... Якімовіч. Устала, каб расхадзіцца, і адчула яшчэ вастрэйшы боль. Пальчэўскі.

2. Уцягнуцца ў хаду, перастаць адчуваць ад яе стомленасць.

3. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды. Было чуваць, як расхадзілася.. [цётка Ганна] на двары, усё клі[чучы]: — Сымон, Сымон! Лынькоў.

4. перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго‑н., у якіх‑н. дзеяннях. Неўзабаве Вольчына чарада — асабліва [хлопчыкі] — расхадзіліся так, што скакалі і на печы і на палацях, і пад палацямі лазілі. Мележ. — Нешта ты расхадзіўся Можа, лепей было б, каб памаўчаў? Галавач. // Пачаць моцна праяўляцца (пра якія‑н. недамаганне. У .. [Ганны Граноўскай] да таго расхадзіліся нервы, што часта ўздрыгвалі вейкі. Гурскі. // Разбушавацца (пра з’явы прыроды). Вецер усё мацнеў, нарэшце расхадзілася шалёная завіруха. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабасць, аслабеласць, нядужасць, бяссілле, бяссільнасць, знясіленасць, знясіленне, знямога, знемажэнне, знямогласць, зняможанасць, змога, нямога, зморанасць, недамаганне, кволасць, стома, стомленасць, стамленне, ператамленне, змора, здарожанасць, упадак сіл, заняпад сіл; немач, немагата (разм.); гніласць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

член в разн. знач. член, род. чле́на м.; (какой-л. организации, товарищества — ещё) ся́бра, -ра м.;

член па́ртии член па́ртыі;

член «Това́рищества белору́сского языка́» ся́бра «Тавары́ства белару́скай мо́вы»;

член профсою́за член прафсаю́за;

действи́тельный член Акаде́мии нау́к правадзе́йны член Акадэ́міі наву́к;

член прези́диума член прэзі́дыума;

член семьи́ член сям’і́;

чу́вствовать уста́лость во всех чле́нах адчува́ць сто́мленасць ва ўсіх чле́нах;

полово́й член палавы́ член;

член пропо́рции мат. член прапо́рцыі;

член предложе́ния грам. член ска́за.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)