перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.
2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
трыно́жнік, ‑а, м.
1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.
2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац. trapezium < ст.-грэч. τραπεζιον ’столік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск. trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.
Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр. гуц. комарник ’хаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш. валаш., славац. komärnik ’столік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум. согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
передвижно́й
1. перасо́вачны; (переставной) перастаўны́;
передвижно́й сто́лик перасо́вачны (перастаўны́) сто́лік;
2. (работающий не на постоянном месте) вандро́ўны; перасо́вачны;
передвижна́я библиоте́ка перасо́вачная бібліятэ́ка;
передвижно́й теа́тр вандро́ўны тэа́тр.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
абле́гчыся, ‑ляжацца; зак.
Разм.
1. Абаперціся, усперціся. Ён [Ткачук] грузна аблёгся на наш хісткі столік, добра зацягнуўся цыгарэтай. Быкаў.
2. Прыйсці да звычайнага стану рэчаў; уладкавацца. І прыйшлі дамоў з такім пачуццём, нібы ўсё ўжо больш-менш добра, усё сяк-так абляглося, стала на сваё месца. Гарэцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ту́мбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш. да тумба (у 1, 2 знач.).
2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка. На невысокай тумбачцы стаяў прыёмнік. Ваданосаў. На тумбачцы каля ложка хворага ў шкляным званка стаялі прыгожыя свежыя кветкі — белыя і ружовыя астры, цёмна-карычневыя гваздзікі. Краўчанка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Туале́т ‘адзенне, убранне’, ‘прывядзенне ў надежны стан свайго выгляду’, ‘прадметы касметыкі, гігіены’, ‘столік з люстэркам’, ‘прыбіральня’ (ТСБМ), ‘убранне, уборы, строі’ (Некр. і Байк.). Запазычана праз рус. туалет у XVIII ст. з франц. toilette ‘акравак тканіны’, ‘ручнічок’ — памяншальнае ад toile ‘палатно’, якое з лац. tēla (< *tex‑la) < texere ‘ткаць’, ад якога таксама тэкстыль (гл.). Адсюль развіццё значэнняў: ‘тое, што зроблена з тканіны, палатна’ > ‘ручнічок на туалетным століку’ і г. д. (Голуб-Ліер, 483; Фасмер, 4, 113; Чарных, 2, 268; ЕСУМ, 5, 666; Арол, 4, 112).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ша́шачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.
2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)