аўтара́лі, нескл., н.

Спец. Спартыўныя спаборніцтвы на спецыяльна падрыхтаваных аўтамабілях або матацыклах па пэўнаму графіку руху і вызначанаму маршруту.

[Ад аўта і англ. rally — злёт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вастрасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; незак.

Суправаджаць гаворку, бяседу дасціпнымі выразамі, вострымі жартамі; жартаваць. Хлопцы дэманстравалі на хаду спартыўныя здольнасці, вастрасловілі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Спаборніцтва рыцараў у Заходняй Еўропе ў сярэднія вякі.

2. Спартыўныя спаборніцтвы, асабістыя ці камандныя, у якіх усе ўдзельнікі сустракаюцца паміж сабой адзін або два разы.

Баскетбольны т.

Міжнародны шахматны т.

|| прым. турні́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марафо́н, -у, м.

1. Спартыўны бег на дыстанцыю 42 км 195 м, а таксама наогул спартыўныя гонкі на доўгай дыстанцыі.

Лыжны м.

2. перан. Пра якое-н. спаборніцтва, мерапрыемства, якое праходзіць вельмі доўга.

Шахматны м.

|| прым. марафо́нскі, -ая, -ае.

М. бег.

М. заплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагабо́р’е, ‑я, н.

Спец. Комплекс фізічных практыкаванняў аднаго або некалькіх відаў спорту; спартыўныя спаборніцтвы па гэтых практыкаваннях. Гадоў трыццаць таму назад мнагабор’е лічылася надзвычай складаным відам спаборніцтваў. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́бслей, ‑я і ‑ю, м.

1. ‑я. Спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе.

2. ‑ю. Скарасны спуск з гор на такіх санях.

[Англ. bob-sleigh.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трусы́, тру́сікі ‘прыналежнасць мужчынскай або жаночай бялізны’, ‘спартыўныя кароткія штаны, трусы’ (ТСБМ), trusy ‘тс’ (Брасл. сл.), трусэ́ (шчуч., Сл. ПЗБ). Новае запазычанне праз рус. трусы выводзяць са старога франц. trousses ‘кароткія шаравары’ (ЕСУМ, 5, 658; Арол, 4, 109). Трубачоў у Фасмера (4, 110) выводзіць рускае слова з англ. trousers ‘штаны’, што дало першапачатковае рус. тру́сики, адкуль другаснае трусы (Ніканаў, Этимология–1967, 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прогу́лочный в разн. знач. прагу́лачны; шпа́цырны;

прогу́лочные и спорти́вные ло́дки прагу́лачныя і спарты́ўныя ло́дкі;

прогу́лочный шаг прагу́лачны (шпа́цырны) крок.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыла́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́д, ж.

1. Тэхнічнае прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца работа ці якое-н. дзеянне.

Прылады працы.

Сельскагаспадарчая п.

2. Тое, што і прыбор (у 2 знач.).

Аптэчная п.

3. часцей мн. Камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ.

Рыбалоўныя прылады.

Спартыўныя прылады.

|| прым. прыла́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж.

1. Выкананне музычнага твора, сцэнічнай ролі.

Майстэрская ігра.

2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

І. фарбаў.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.).

Спартыўныя ігры.

Азартная і.

4. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

Разгадаць біржавую ігру.

|| прым. ігравы́, -а́я, -о́е і ігра́льны, -ая, -ае.

Ігравыя формы навучання.

Ігральны бізнес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)