эспадро́н, ‑а, м.
Вучэбная зброя, якая прымяняецца ў фехтаванні. // Спартыўная барацьба з гэтай зброяй. Спаборніцтвы па эспадрону.
[Фр. espadon ад ісп. espada — шпага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спорту, звязаны з ім. Спартыўнае спаборніцтва. Спартыўныя гульні. □ Сёння мы слухалі пытанне аб пастаноўцы спартыўнай работы ў калгасах раёна. Пянкрат. // Прызначаны для заняткаў спортам. Спартыўная пляцоўка. Спартыўная форма. □ Скуратаў быў ужо не ў белым гарнітуры, а ў шэрым спартыўным касцюме. Шашкоў. Пры клубе павінна быць і спартыўная зала. Лыжы, гарнітуры, валейбольная сетка, мячы. Ваданосаў.
2. Разм. Які мае якасці, знешні выгляд спартсмена. Спартыўны хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пушбо́л, ‑а, м.
Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што вялікі скураны мяч прапіхваецца ў вароты праціўніка.
[Ад англ. push — піхаць і ball — мяч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́гбі, нескл., н.
Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што ігракі стараюцца закінуць вялікі авальны мяч у вароты саперніка або ўбегчы туды з мячом, а таксама адпаведны від спорту.
|| прым. рэгбі́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пінг-по́нг, ‑а, м.
Спартыўная гульня, пры якой фанернымі ракеткамі перакідваюць цэлулоідныя мячыкі цераз нацягнутую ўпоперак вялікага стала сетку; настольны тэніс.
[Англ. ping-pong.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кано́э, нескл., н.
Адкрытая спартыўная лодка без уключын, у якой грабуць адналопасцевым вяслом, стоячы на адным калене (бываюць адзіночкі і двойкі).
[Англ. canoe ад ісп. canoa — човен.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́мба, нескл., н.
Спартыўная барацьба, якая дапускае прымяненне болевых прыёмаў і дазваляе перамагаць больш моцнага або ўзброенага праціўніка; самаабарона без зброі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаке́й, ‑я, м.
Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Хакей з шайбай. Травяны хакей.
[Англ. hockey.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бадмінто́н, ‑а, м.
1. Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца спецыяльны мячык (валан) цераз сетку.
2. Камплект рэчаў для такой гульні.
[Ад назвы горада.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баскетбо́л, ‑а, м.
Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.
[Англ. basket-ball.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)