пляву́зганне, ‑я, н.

Разм. Бязглуздая, пустая, нудная размова. [Перапечка:] — Мяне дзівіць, Рыгор Захаравіч, як вы можаце спакойна слухаць контррэвалюцыйнае плявузганне гэтай брыдоты?! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслушэ́нства ’бясспрэчнае падпарадкаванне, пакорнасць, паслухмянства’ (ТСБМ; ашм., Сл. ПЗБ). Рус. устарэлае послушенство, польск. posłuszeństwo, чэш. poslušenství, серб.-харв. послушенство ’тс’. Утворана ад poslušьnъ пры дапамозе суф. ‑stv‑. Да слу́хаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абл. Гугнявіць. — Валодзя не лічыў, а гамзаў... Мне не хацелася яго слухаць, — насілу вымавіў Федзя і пачаў адзявацца. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

1. Павесіць у розных месцах, развешаць (разм.).

Р. сушыць бялізну.

2. Шырока, у розныя бакі раскінуць (галіны).

Клён развесіў сваё голле.

Развесіць вушы (разм., іран.) — слухаць што-н. з цікавасцю і даверлівасцю.

Развесіць губы (разм., іран.) — быць пасіўным, безуважным.

|| незак. разве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. гл. перадаць.

2. Тое, што перадаецца па радыё, тэлебачанні.

Музычная п.

Слухаць перадачу па радыё.

3. Прадукты харчавання, рэчы, якія перадаюцца каму-н. (напр., хвораму ў бальніцу).

Прынесці перадачу хвораму.

4. Механізм, які перадае рух ад адной часткі прыстасавання да другой.

Зубчастая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Слых ‘успрыманне гукаў’, ‘вестка’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Варл., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), слух ‘тс’ (Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухъ ‘тс’ (Альтбаўэр), слых ‘пагроза’ (ашм., Стан.), ‘рэха’ (навагр., Жыв. сл.), слух ‘паслухмянасць, пакорлівасць’ (Барад.), слыха́ць безас. ‘чуваць, чутна’ (БРС, Нас., Ласт.), слы́хі ‘пагалоскі’ (в.-дзв., бяроз., Сл. ПЗБ). Сюды ж фразеалагізмы слыхом не слыхаць (Рам. 6), ні слыху, ні дыху (Пятк. 2). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, прасл. *sluxъ; параўн. укр., рус. слух, польск. słych, słuch, чэш., славац. sluch, серб.-харв. слу̑х, славен. slúh, балг., макед. слух, ст.-слав. слоухъ, што да прасл. *sluxati, *slyšati. Параўн. укр. слиха́ти, рус. слыха́ть, слы́шать, ст.-слав. слышати, польск. słyszeć, в.-луж. słyšeć, н.-луж. słyšaś, чэш. slyšeti, славац. slyšať, серб.-харв. сли̏шати ‘выслухоўваць, распытваць аб зададзеным’, славен. slišati. Паводле Махэка₂ (559), прасл. *slyšati з’яўляецца ітэратывам да прасл. *slušeti (гл. слухаць). Роднаснае літ. klausýtiслухаць’, paklýsti ‘слухацца’, ст.-в.-ням. hlosēnслухаць, слухацца’, нов.-в.-ням. дыял. losenслухаць’, авест. a‑srušti‑ ‘непаслухмянасць’, ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’. Гл. Траўтман, 308; Мюленбах-Эндзелін, 3, 920; Вальдэ-Гофман, 1, 238; Майргофер, 3, 394; Фасмер, 3, 680; Сной₁, 583; Борысь, 560–561; ЕСУМ, 5, 301.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нала́дзіцца, -ла́джуся, -ла́дзішся, -ла́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пайсці на лад; прыняць належны кірунак; устанавіцца.

Работа наладзілася.

Надвор’е наладзілася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным (для работы, карыстання і пад.).

Станок наладзіўся.

3. Сабрацца, прыладзіцца рабіць што-н.

Н. слухаць радыё.

|| незак. нала́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́шня, ‑і, ж.

Абл. Куча камення. Яшчэ ў дзяцінстве .. [Лабановіч] любіў сядзець на кучы камення ў полі (гэта куча называлася крушня), слухаць і пазіраць, што адбываецца навокал. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блуд, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Распуста. Сказаў бы хто Раісе, што Дзяніса павяло ў блуд, мала таго, што не паверыла б, слухаць не захацела б. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассе́янасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць рассеянага.

2. Адсутнасць увагі, інтарэсу да чаго‑н. пэўнага. [Стары] нават маўчаць і слухаць умее з рассеянасцю, выказваючы знявагу да субяседніка. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)