чака́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. чакаць. Дзед Талаш .. хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут .. у бясплодным чаканні. Колас. Вечарам сядзела .. [Ганна] дома — і сумная і поўная трывожнага чакання. Чорны.
2. Непрыняцце рашэнняў некаторы час з мэтай дачакацца зручнага моманту. Палітыка чакання.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пуска́ться
1. пуска́цца; (бросаться) кі́дацца; (начинать) пачына́ць; (идти) ісці́;
2. (отправляться) пуска́цца, ру́шыць; см. пусти́ться;
3. страд. пуска́цца; кі́дацца; шпурля́цца; см. пуска́ть.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
мімахо́дам, прысл.
1. Праходзячы, праязджаючы міма. Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задуменні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.
2. Між іншым, выпадкова. — Нездарма ты аб трактары гаварыў, — кідае .. [Косціку] мімаходам рэпліку Ніна. Дуброўскі. — Што, едзеш куды? — нібы мімаходам спытала Макатрыха. — Угу-у, — абыякава адказаў Васіль. Кулакоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стаць сухім, прасушыцца, высахнуць. Ўжо прасохла ралля, Ўжо рунее трава, К сабе кліча зямля. Купала. У дарогу прыйшлося рушыць раней, чым прасохла зямля. Колас. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў, а ля экскаватара ён быў глянцавіта-чорны. Дуброўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
напра́виться
1. накірава́цца; скірава́цца; (пойти) пайсці́; (отправиться) ру́шыць; (зашагать) пакро́чыць;
2. перен. (устремиться, обратиться к чему-л.) накірава́цца; скірава́цца;
3. (наладиться) разг. нала́дзіцца.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
падварушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., каго-што.
1. Паварушыць злёгку, нямнога; раскідаць, разгрэбці. Падварушыць сена. □ Дзед прысеў.. ля дзверцаў, падварушыў дровы, і праз дзірачкі дзверцаў выбліснулі залатыя прамяні. Сабаленка.
2. перан. Прымусіць рабіць што‑н. лепш, хутчэй; ажывіць справу. Валодзю Іванову трэба правесці ў калгасе камсамольскі сход, падварушыць трохі камсамольцаў, а то прыціхлі нешта. Палтаран.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
уве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго ў чым і з дадан. сказам.
Разм. Канчаткова паверыць у што‑н. Анюта і напраўду ўверыла, што ёй такі здалося... Лобан. // Пераканаць у чым‑н. [Гарбачыо:] А можа Любоў сапраўдная і страсць пар[а]стак новы Дасць роду вашаму, бо вера горы рушыць, Паверце самі і людзей уверце ў гэтым. Клімковіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
адпра́віцца, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.
1. Пайсці, паехаць, рушыць куды‑н.; выправіцца. Адправіцца ў падарожжа. □ Трэба паспець арганізаваць спрытную брыгаду, каб увечары адправіцца ў рэйд. Мікуліч. Бацька.. адправіўся агледзець жытні палетак. Гартны.
2. Адысці (пра цягнік, параход і пад.). Цягнік вось-вось павінен.. адправіцца. Кулакоўскі.
•••
Адправіцца да святых на чай (чай піць) — памерці.
Адправіцца на той свет — памерці.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Лупа́ціць ’бегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotat — аб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ру́хаць 1 ’перамяшчаць’, ’прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць’, ’кранаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. ру́хати ’перамяшчаць’, польск. ruchać ’тс’, славен. rúhati ’перамяшчаць, трасці’. Прасл. *ruxati, суадноснае з *rušiti, гл. рушыць. Той жа праславянскі корань, што і ў рух (гл.). Сюды ж руха́вы ’хуткі, рухлі́вы ’тс’.
Ру́хаць 2 ’рохкаць’ (Сл. ПЗБ), ру́хкаць ’тс’ (ТС), рю́хать ’тс’ (Растарг.). Гукапераймальнае.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)