паскарэ́нне, -я, н.

1. гл. паскорыцца, паскорыць.

2. У фізіцы: велічыня хуткасці руху за адзінку часу.

Адзінка паскарэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збой², збо́ю, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Замінка ў руху каня.

У канцы дыстанцыі ў скакуна адбыўся з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снегахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамабіль, прызначаны для руху па снезе.

|| прым. снегахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашмарава́ць

‘нацерці, намазаць каго-небудзь, што-небудзь чым-небудзь (зашмараваць дратву); пачаць церціся, зачэпліваючыся за што-небудзь у час руху, перамяшчэння, цягнучыся па чым-небудзь (кола зашмаравала)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашмару́ю зашмару́ем
2-я ас. зашмару́еш зашмару́еце
3-я ас. зашмару́е зашмару́юць
Прошлы час
м. зашмарава́ў зашмарава́лі
ж. зашмарава́ла
н. зашмарава́ла
Загадны лад
2-я ас. зашмару́й зашмару́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашмарава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паскара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Устройства, устаноўка для паскарэння якіх-н. працэсаў, руху чаго-н.

Пнеўматычны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідрало́гія, -і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.

|| прым. гідралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́сячнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога-н. грамадскага мерапрыемства.

М. бяспекі руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінхратро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху электронаў.

|| прым. сінхратро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сінхрафазатро́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзін з відаў установак для паскарэння руху пратонаў.

|| прым. сінхрафазатро́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рух, -у, мн. -і, -аў, м.

1. У філасофіі — форма існавання матэрыі, бесперапынны працэс развіцця матэрыяльнага свету.

Няма матэрыі без руху і руху без матэрыі.

2. Перамяшчэнне каго-, чаго-н. у пэўным напрамку.

Вярчальны р.

Механізм прыйшоў у р.

Р. планет.

3. Змяненне становішча цела ці яго частак.

Р. рукі.

Танцавальныя рухі.

Ляжаць без руху.

4. перан. Унутраны штуршок, выкліканы якім-н. пачуццём, перажываннем.

Душэўныя рухі.

5. Язда, хада ў розных напрамках.

Р. транспарту.

Правілы дарожнага руху.

6. перан. Развіццё, напружанасць дзеяння.

Драматычны р. апавядання.

7. Актыўная дзейнасць многіх людзей, накіраваная на дасягненне агульнай сацыяльнай мэты.

Р. прыхільнікаў міру.

Нацыянальна-вызваленчы р.

8. Колькаснае ці якаснае змяненне; рост, развіццё.

Р. народанасельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)