саркамато́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саркомы. Саркаматозная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарко́ма, ‑ы, ж.

Злаякасная пухліна, якая развіваецца са злучальнай тканкі.

[Грэч. sarkoma — літаральна нарасць мяса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарбу́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скарбуту. Скарбутная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіста́, ы́, ДМ ‑сце́, ж.

Полая пухліна, напоўненая вадкай масай.

[Ад грэч. kýstis — пузыр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмфіземато́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Уласцівы эмфіземе; хворы на эмфізему. Эмфізематозная пухліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрато́ма, ‑ы, ж.

Спец. Дабраякасная пухліна, якая з’яўляецца вынікам парушэння эмбрыянальнага развіцця.

[Ад грэч. teras, teratos — пачвара і ‑ōma — пухліна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацёк, ‑у, м.

Пухліна, якая ўзнікае ад лішку вадкасці ў тканках. Ацёк лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адэно́ма, ‑ы, ж.

Дабраякасная пухліна, якая можа развівацца ў розных залозістых органах і тканках.

[Ад грэч. adēn — залоза.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчо́чны анат. защёчный;

з. пухлі́на — защёчная о́пухоль;

~ныя мяшкі́ — защёчные мешки́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ракавы́ книжн. роково́й

ра́кавы II мед. ра́ковый;

~вая пухлі́на — ра́ковая о́пухоль