неафіцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае афіцыяльнага значэння. Неафіцыяльны візіт. Неафіцыяльны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашы́раны, -ая, -ае.

1. Павялічаны, больш поўны па складзе, змесце.

Пашыранае пасяджэнне.

Пашыраная праграма.

2. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны.

Пашыраная з’ява.

П. прыём.

|| наз. пашы́ранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыётэлеграфі́я, ‑і, ж.

Перадача і прыём па радыё паведамленняў з дапамогай тэлеграфнага кода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да рытара, уласцівы яму. Рытарскі прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́пеза, -ы, ж.

Агульны стол для яды ў манастыры, а таксама прыём яды за такім сталом і сама яда.

|| прым. тра́пезны, -ая, -ае.

Т. стол.

Манастырская трапезная (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Спосаб, прыём, якім хапаюць, схопліваюць што-н.

2. перан. Аб спрыце і хуткасці ў рабоце, дзеянні.

Учэпістая х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барцо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да барца; уласцівы барцам. Барцоўская мага. Барцоўскі прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амбулато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да амбулаторыі. Амбулаторны прыём. Амбулаторны ўрач. Амбулаторны хворы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трука́цкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да трукача, трукацтва, уласцівы трукачу. Трукацкі прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ў картачнай гульні выкарыстоўвае махлярскія прыёмы, а таксама ўвогуле махляр.

Картачны ш.

|| прым. шу́лерскі, -ая, -ае.

Ш. прыём (перан.: махлярскі, несумленны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)