гарні́р, ‑у, м.

Прыправа з агародніны, круп і пад. да рыбных і мясных страў. Шніцэль з гарнірам.

[Ад фр. garnir — упрыгожваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастарна́к, ‑у, м.

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прыемным пахам (ужываецца як прыправа да ежы).

[Ням. Pasternak ад лац. pastinaca.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́перс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паўднёвая паўхмызняковая расліна, якая сцелецца па зямлі.

2. мн. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе ўжываюцца як прыправа.

|| прым. ка́персавы, -ая, -ае.

Сямейства каперсавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часно́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да часнаку, уласцівы яму. Часночны пах. Часночная галоўка. // Прыгатаваны з часнаку. Часночная прыправа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Прыправа, якой паліваюць страву; соус. Рыба з падліўкай. Катлеты з падліўкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імбі́р, ‑у, м.

1. Трапічная травяністая расліна сямейства імбірных з мясістым коранем, багатым на эфірны алей.

2. Прыправа з карэння гэтай расліны.

[Ням. Ingber.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́персы, ‑аў; адз. каперс, ‑а, м.

1. Паўднёвая куставая расліна з паўзучымі галінамі.

2. Пупышкі гэтай расліны, якія ў марынаваным выглядзе скарыстоўваюцца як прыправа.

[Грэч. kapparis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́дра, ‑ы, ж.

Вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цытрусавых (лімонаў, апельсінаў і пад.). // Высушаная апельсінавая або лімонная скурка, якая ўжываецца як вострая прыправа.

[Ад іт. cedro — цытрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыці́рка ’зацірка’ (краснап., ЛА, 4), ’прыбаўка ў страву мукі’ (Нас.), пры́теркапрыправа, затаўка’, прыте́рть ’прыправіць, заправіць (страву)’ (Растарг.). Ад прыціра́ць ’пераціраць пальцамі’; гл. це́рці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кары́ца 1, ‑ы, ж.

Ласк. да кара ​1.

кары́ца 2, ‑ы, ж.

Высушаная пахучая кара з галінак карычных дрэў (скарыстоўваецца як вострая прыправа і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)