шалупі́на, ‑ы, ж.
1. Вонкавая мяккая прыродная абалонка (якога‑н. плода, бульбы і пад.); скурка. [Хлопчык] дастаў адну [бульбіну] і пачаў абдзіраць шалупіну... П. Ткачоў.
2. толькі мн. (шалупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, бульбы. Збіраць шалупіны на корм свінням.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лупі́на, ‑ы, ж.
1. Вонкавая абалонка плода, семя. Іван з Колем пакідалі на падлогу гарбузовых лупін і коўзаліся. Карпюк.
2. толькі мн. (лупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, семя; шалупіны. Набрала [Кацярына] кош лупін са смеццем і падышла да гаража. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ды, ‑аў; адз. няма.
Фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці. Прымаць роды. □ У калгасніцы з суседняй вёскі былі цяжкія роды, і Вера ўсю ноч змагалася за жыццё маці і дзіця. Корбан. Першы раз пасля родаў Маша выйшла ў поле. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжа́рнасць, ‑і, ж.
1. Стан жанчыны ў перыяд развіцця плода ў яе арганізме. Водпуск па цяжарнасці.
2. Працэс, у выніку якога з аплодненай яйцаклеткі ў арганізме жывародных развіваецца плод.
•••
Пазаматачная цяжарнасць — аб цяжарнасці, якая праходзіць не ў матцы, па-за маткай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пло́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да плода (у 1 знач.).
2. Які пладаносіць; здольны прыносіць плады. Побач з дваром раскінуўся плодны, хоць яшчэ малады сад. Дамашэвіч.
3. Які хутка размнажаецца, пладавіты. Тут панавалі з даўніх дзён палын ды плодны пырнік. Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́расць, ‑і, ж.
Спец.
1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.
2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.
3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазавя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пры́гаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens noli tangere L.’ (Інстр. 2, Кіс.). Да пры́гаць (гл.). Матывацыя назвы звязана з асаблівасцямі распаўсюджвання насення гэтай расліны: яно выскоквае з плода ад дотыку; адсюль і іншая назва — пстрыкаўка (гл.); параўн. рус. дыял. прыгу́н ’купена, Convallaria Polygonatum L.’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагаві́нка ’расліна ясколка, Cerastium L.’ (Кіс.), рус. яско́лка, параўн. балг. роговка ’тс’, серб. птичја трава, рожац. Ад рог 1 (гл.) з-за ланцэтападобных лісцяў і формы плода. Не выключана аднак, што ўтварылася ад іншай назвы той жа расліны — вагавінка — у выніку мены пачатковага в‑ на р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)