абяспа́мяцець, ‑памяцею, ‑памяцееш, ‑памяцее; зак.

Страціць памяць. Абяспамяцець ад гора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпаміна́ць ’напамінаць’ (Яруш.), прыпа́мятаць ’прыпомніць’ (ТС), пріпамі́н ’успамін, згадка’, прыпамі́нка ’ўспамін, памятка’ (Бяльк.), прыпа́мятка ’знак на памяць’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Яруш.). Дэрываты ад па́мятаць (гл. памяць), по́мніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приту́пленный прыту́плены;

приту́пленный нож прыту́плены нож;

приту́пленная па́мять прыту́пленая па́мяць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэнірава́ць несов. тренирова́ть;

т. гімна́стаў — тренирова́ть гимна́стов;

т. па́мяць — тренирова́ть па́мять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабава́ты, ‑ся, ‑ае.

Не зусім слабы, трохі слабы. Слабаватае здароўе. Слабаватая памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абза́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чырвоны радок, водступ управа ў пачатку першага радка тэксту.

Пісаць з абзаца.

2. Частка тэксту паміж двума такімі водступамі.

Прачытаць першы а. на памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прытупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., што.

1. Трохі затупіць.

П. нож.

2. перан. Аслабіць, зрабіць менш успрымальным.

П. памяць.

П. пільнасць.

|| незак. прытупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прытупле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сувені́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памятны падарунак.

2. Мастацкі выраб, рэч на памяць пра наведванне краіны, горада, музея і пад.

Аддзел сувеніраў.

|| прым. сувені́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́зубрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Механічна вывучыць што‑н. на памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Разм. Пажаваць збольшага, памяць зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)