эсэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Скарачэнне «сацыяліст-рэвалюцыянер» — прадстаўнік палітычнай партыі.

|| ж. эсэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. эсэ́раўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арэапа́г, -а, м. (кніжн.).

1. Вышэйшы орган судовай і палітычнай улады ў старажытных Афінах.

2. перан. Сход аўтарытэтных асоб для рашэння якіх-н. пытанняў (іран.).

Вучоны а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абструкцыяні́зм, ‑у, м.

Кніжн. Сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Госполитизда́т (Госуда́рственное изда́тельство полити́ческой литерату́ры) уст. Дзяржпалітвы́д, -да м. (Дзяржа́ўнае выдаве́цтва паліты́чнай літарату́ры).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарадаво́лец, ‑льца, м.

Гіст. Член тайнай палітычнай арганізацыі народнікаў «Народная воля».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітрабо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Работа па палітычнай асвеце і выхавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цывіліза́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Ступень грамадскага развіцця, яе матэрыяльнай і духоўнай культуры, характэрная для той ці іншай грамадска-палітычнай фармацыі.

Антычная ц.

2. Сучасная сусветная культура (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́дэр, ‑а, м.

1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.

2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.

3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.

[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агітма́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Памочнік (камандзіра, начальніка) па палітычнай частцы (да 1942 г.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)