хрысціянізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Падвергнуць (падвяргаць) хрысціянізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яравізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) яравізацыі. Яравізаваць насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандэнсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Падвергнуць (падвяргаць) кандэнсацыі.

К. пару.

К. энергію.

|| зак. таксама скандэнсава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. кандэнсава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) гарманізацыі. Гарманізаваць народную песню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) кандэнсацыі. Кандэнсаваць газ. Кандэнсаваць энергію.

[Ад лац. condensare — згушчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітрыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Спец. Правесці (праводзіць) нітрыфікацыю, падвергнуць (падвяргаць) нітрыфікацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шампанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) шампанізацыі (вінаграднае віно). Шампанізаваць віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрапрыі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Падвергнуць (падвяргаць) экспрапрыяцыі. Экспрапрыіраваць клас эксплуататараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бактэрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) што‑н. уздзеянню бактэрый. Бактэрызаваць малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Падвергнуць (падвяргаць) крэкінгу (у 1 знач.). Крэкіраваць нафту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)