падцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак.
1. Упіраючыся, трымаючыся, падняцца.
П. на турніку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сканцэнтроўваючыся, наблізіцца, падысці куды-н.
Войскі падцягнуліся да лініі фронту.
3. перан. Стаць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).
Адстаючыя вучні значна падцягнуліся.
|| незак. падця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спаўзці́ся, ‑зецца; ‑зёмся, ‑зяцеся, ‑зуцца; пр. споўзся, спаўзлася, ‑лося; зак.
Паўзучы, сабрацца разам, у адно месца; наблізіцца адзін да другога. Рэдкія хмары спаўзліся.. над палеткамі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазва́ць, падзаву, падзавеш, падзаве; падзавём, падзавяце; зак., каго.
Жэстам, голасам папрасіць наблізіцца. Дзед Талаш ціха падазваў да сябе двух чалавек з свае каманды — Купрыянчыка і Нупрэя. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.
Коцячыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н., папасці куды‑н. Мяч прыкаціўся да вады. □ — А прыкоціцца той клубок проста да сонцавай маткі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падблі́зіцца, ‑бліжуся, ‑блізішся, ‑блізіцца; зак., да каго-чаго.
Разм. Стаць бліжэй па адлегласці, наблізіцца. [Рыгор] забыўся пра яду і не заўважыў, як чыесьці крокі падблізіліся да дзвярэй пакоя. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.
1. Паўзком або пералазячы, пралазячы праз што‑н., наблізіцца, дабрацца 1 да чаго‑н.
2. перан. Разм. Прыстаць, прычапіцца да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.
1. Паўзком наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Жанчына падпаўзла да сцяны і, сабраўшы апошнія сілы, устала. Кулакоўскі. Да варожага дота Два байцы падпаўзлі. Смагаровіч. // перан. Разм. Вельмі павольна наблізіцца, падысці (пра машыну, поезд і пад.). Уначы .. доўгі эшалон цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў. Чорны.
2. Паўзком забрацца пад што‑н. Непадалёк убачыў [Міша] густую елку, падпоўз пад яе лапкі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Шчыльна наблізіцца, прытуліцца да каго‑, чаго‑н. [Цімошка] залез на печ, скурчыўся, прыціснуўся спінай да гарачага коміна і накрыўся кажушком. Хомчанка. Абодва хлопцы прыціснулася да дна [лодкі] і не толькі хістацца, але і дыхаць перасталі. Маўр. [Параска] ўзяла разбэрсала .. [Андрушку] валасы, потым абхапіла за шыю, прыціснулася. Лобан.
2. Размясціцца на вельмі блізкай адлегласці ад чаго‑н.; наблізіцца да чаго‑н. Натоўп замоўк, прыціснуўся да ганка. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скра́сціся, скрадуся, скрадзешся, скрадзецца; зак.
Разм. Крадучыся, наблізіцца; падкрасціся. Не спадзеючыся дагнаць вёрткага «палешука», .. [Тарас Іванавіч] скраўся ззаду, наваліўся ўсім сваім сяміпудовым целам на Лабановіча і ўшчаміў яго жалезнымі рукамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зваць, заву́, заве́ш, заве́; завём, завяце́, заву́ць; зваў, зва́ла; заві́; зва́ны; незак., каго (што).
1. Голасам, сігналам прасіць наблізіцца.
З. на дапамогу.
2. Запрашаць куды-н.
З. у госці.
3. кім. Называць.
Яго звалі Міхасём.
|| зак. пазва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -зва́ў, -зва́ла; -заві́; -зва́ны (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)