віяду́к, ‑а, м.

Мост над ярам, цяснінай, дарогай.

[Ад лац. via — дарога, duco — вяду.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навадны́

1. в разн. знач. наводно́й;

н. мост — наводно́й мост;

н. гля́нец — наводно́й гля́нец;

2. (наталкивающий) наводя́щий;

о́е пыта́нне — наводя́щий вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадмо́сце, ‑я, н.

Месца перад мостам, уезд на мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашко́ўтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плашкоўта. Плашкоўтны мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плыву́чы

1. в разн. знач. плаву́чий;

п. мост — плаву́чий мост;

п. мая́к — плаву́чий мая́к;

2. (размытый, жидкий) плыву́чий;

~чая глі́на — плыву́чая гли́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панто́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пантонаў; які складаецца з пантонаў. Пантонная рота. □ Пасля фарсіравання Проні нашымі сапёрамі была наведзена цераз водны рубеж пантонная пераправа. «Звязда».

•••

Пантонны мост гл. мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапецаіда́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму трапецыі (у 1 знач.). Трапецаідальны мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шашэйны. Шасэйная дарога. Шасэйны мост. Шасэйныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. прайсці.

2. мн. -ы, -аў. Месца, па якім можна прайсці праз што-н., дзе-н.

П. цераз мост.

П. паміж радамі ў тэатры.

Задні праход (спец.) — канечная частка прамой кішкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дугападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на дугу, які мае форму дугі. Дугападобны мост. Дугападобная траекторыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)