адгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Адгрэбці, адсунуць убок.

А. попел.

2. Адхіліць, адвесці ўбок, адсунуць.

А. валасы.

3. Разгарнуць, адкрыць (кнігу, сшытак і пад.); павярнуць з аднаго боку на другі, перагарнуць (старонку, ліст і пад.).

А. лісток календара.

|| незак. адго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н., карыстанне чым-н.

Т. на праезд.

Адрыўны т.

Т. на дровы.

|| памянш. тало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тало́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пялёстак, ‑тка, м.

Асобны лісток з вяночка кветкі. [Кветка] ўлюбёна падстаўляла сонцу свае чатыры шырокія глянцавітыя пялёсткі. Быкаў. Зося нахіляецца, зрывае рамонак, паволі шчып[а]е бялюткія пялёсткі. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увы́сь, прысл.

Уверх, угару, увышыню. За гмахам гмах, ушыр і ўвысь, Расце трактараград. А. Александровіч. І вось падняўся ўвысь лісток, Ляціць па-над радзімым краем. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меню́ ’набор страў да снедання, абеду, вячэры’, ’лісток, дзе пералічаны стравы ў сталовай, кафэ, рэстаране’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 80) з франц. menu ’зменшаны пералік блюд’ < лац. minutas ’зменшаны’ (Голуб-Ліер, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адраса́т, ‑а, М ‑саце, м.

Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. Толькі кінь лісток у скрыню, Ён сваёй дарозе рад, Дойдзе, знойдзе, не загіне, Жыў бы толькі адрасат. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́ра,

1. Прысл. да скоры (у 1, 3 і 4 знач.).

2. у знач. вык. Пра скорае наступленне, пабліжэнне чаго‑н. Скора восень. Каркаюць вароны. Жоўты каля ног маіх лісток. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запі́ска, -і, ДМ запісцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Лісток паперы з запісам, кароценькае пісьмо.

2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой-н. справы.

Дакладная з.

3. мн. Лісты з запісамі.

Чытаць лекцыі па запісках.

4. мн. Літаратурны твор у форме мемуараў, успамінаў.

Запіскі пісьменніка.

5. мн. Як частка назвы некаторых навуковых часопісаў.

Вучоныя запіскі ўніверсітэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

Б. з’езда.

2. Назва некаторых перыядычных выданняў, у якіх змяшчаюцца кароткія матэрыялы аб працы ўстаноў, грамадскіх арганізацый, вынікі даследаванняў і пад.

Б.

Музея Марка Шагала.

3. Лісток для галасавання.

Выбарчы б.

4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (разм.).

Узяць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пуцёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цёвак, ж.

1. Афіцыйны дакумент, які выдаецца асобе пры накіраванні куды-н.

П. ў санаторый.

Турысцкая п.

2. Лісток у вадзіцеляў транспарту з указаннем маршруту і задання (спец.).

Пуцёўка ў жыццё — пра які-н. паваротны момант у жыцці, які дае магчымасць займацца карыснай працоўнай дзейнасцю.

|| прым. пуцёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)