пу́тра, ‑ы, ж.

Абл. Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхал Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́н, ‑а, м.

У арміі царскай Расіі і некаторых замежных арміях — салдат або афіцэр лёгкай кавалерыі. Паток войск плыве і плыве па галоўнай вуліцы.. Пяхотныя часці, сапёрныя, артылерысты, уланы... Пестрак.

[Польск. ułan з тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грабяне́ц, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і грэбень. З грабянцом у кароткай прычосцы, у лёгкай стракатай сукенцы, румяная — Валька смяецца цяпер, як дзяўчынка. Брыль. З ганка быў відаць грабянец лесу. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піжа́ма, ‑ы, ж.

Адзенне, якое складаецца са свабоднай курткі і штаноў і носіцца дома, у бальніцы і пад. Андрэй Давыдавіч быў апрануты па-дамашняму: у лёгкай піжаме, у мяккіх туфлях. Кулакоўскі.

[Англ. pyjamas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Лёгкі адкрыты двухмесны экіпаж. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан. Хуткай рыссю насустрач хлопцам кацілася пралётка. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Раптам здрыгануцца, уздрыгнуць, скалануцца. Ніка сцепанулася можа ад лёгкай жуды, можа ад холаду. Караткевіч. Міця спалохана сцепануўся, нібыта яго нехта піхнуў у спіну. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турба́н, ‑а, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанай вакол галавы. Некаторыя былі пераапрануты ў артыстаў — быў поп, турак у высокім белым турбане. Хомчанка.

[Фр. turban з перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфуме́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.

2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.

[Фр. parfumerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэкардсме́н, ‑а, м.

1. Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд. Яшчэ нядаўна майстар спорту Гальдштэйн выступаў у лёгкай вазе і з’яўляўся чэмпіёнам і рэкардсменам. «Маладосць».

2. Разм. Чалавек, які дасягнуў найбольшых поспехаў у вытворчай працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазва́ння, прысл.

Зусім, начыста, поўнасцю. Мы салдацкую клятву далі — Знішчыць граніцу крывавую, сцерці дазвання. Куляшоў. З лёгкай рукі Язэпа Дубінца маёнтак пана Паўзуновіча-Валькоўскага згарэў дазвання, і разам з ім згарэла ўся дакументацыя камендатуры. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)