шчабяту́н, ‑бетуна, м.

Разм.

1. Птушка-самец, якая ўвесь час, не змаўкаючы, шчабеча.

2. перан. Той, хто многа, безупынку гаворыць. Дзядзька Антось узяў дзіця да сябе. Пад крысом кажуха, у люты мароз, занёс дзядзька шчабетуна ў лагер. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лютві́н ’літвін’ (Мал.). Да ліцвін (гл.). Лю‑ замест лі‑ (лы‑), магчыма, пад уплывам народнай этымалогіі са словам лю́ты. Аб аналагічным пераходзе гл. таксама лы́нуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй. Лынькоў. // Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Люць ’лютасць’ (Нар. Гом.), укр. лють ’вялікі холад’, рус. уладз., калуж., маск. ’моцны мароз’, серб.-харв. љу̑т, lʼut ’сцюжа’, ’стромая скала’, ’голы камень’, ст.-чэш. lʼut. Прасл. lʼutь. Да лю́ты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крыважэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які жывіцца чужой кроўю, мясам (пра звера). — Няма звера страшнейшага за тыгра, — крыкнуў Тарыел.. — Ён самы крыважэрны звер на свеце. Самуйлёнак. // перан. Схільны да забойстваў; жорсткі, люты. Няўжо мірны чалавек, якога пагрозамі прымусілі ўстрымацца ад подпісу, адразу ж зробіцца крыважэрным прыхільнікам вайны? Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зверыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм.

1. Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго‑н. (з папрокамі, лаянкай і пад.). — Марш у хату! — вызверыўся.. [Архіп] на жонку, падбег да варот і спытаў, нібы не ведаючы: — Хто там? Дуброўскі. Вызверыўся люты цар: — Дзе ахова? Дзе чыны? І куды глядзяць яны? Вітка.

2. Паглядзець са злосцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́таваць ’берагчы каго-небудзь, шкадаваць’ (ТСБМ), літава́ць ’тс’ (Нас., Гарэц.), літава́цца ’літасцівіцца’ (Нас.), літоваць ’ныць, моцна балець’ (ТС), ст.-бел. литовати ’шкадаваць, берагчы’, запазычана са ст.-польск. litować ’праяўляць спачуванне, літасць’ < ст.-польск. lutować < паўн.-прасл. ljutovati ’злавацца, шалець’ < ljutълюты’ (Слаўскі, 4, 305; Булыка, Лекс. запазыч., 133). Да лю́ты (гл.). Махэк₂ (337) родніць чэш. litovati ’шкадаваць’ з ням. leid.

Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск. litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням. lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ. litúoti ’паяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изуве́р м.

1. (заця́ты, лю́ты) фана́тык, -ка м.;

2. перен. недавя́рак, -рка м.; (изверг) вы́людак, -дка м.; (чудище) пачва́ра, -ры ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць лютага ​1. Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай лютасці баі. Кулакоўскі. Здавалася, што зіма ўсе свае апошнія сілы, усю сваю лютасць кінула на гэты невялікі пасёлак. Бяганская.

2. Люты; раз’юшаны, гнеўны стан. З лесу паказалася некалькі адзінокіх аленяў. З’яўленне іх выклікала ў сямейнага аленя прыступ лютасці і гневу. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тнуць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце; незак., каго-што.

1. Незак. да цяць.

2. перан. Абл. Пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.). Тата з імі пайшоў — І дагэтуль няма, А тут холад тне кроў. Купала. «Ой, матуля, ой, кахана, Не забыцца думкам, не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне». Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)