хлябо́к, ‑бка, м.

Памянш.-ласк. да хлеб. Працавітая рукой Засявае шнурок... Ой, радзі, божа мой, На пацеху хлябок! Купала. Хлябок — танюткай столачкай, Нібыта залаты. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгра́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць шматграннага. Шматграннасць прызмы. Шматграннасць таленту. □ Паэзія цесна звязана з жыццём, з яго шматграннасцю і канфліктамі, з нашым сучаснікам. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кары́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карыснага (у 1 знач.). Васількі, як вядома, у нашай народна-фальклорнай традыцыі — гэта сімвал мастацтва, хараство ўвогуле, жыта — сімвал матэрыяльнай карыснасці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыва́ўнік, ‑у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства складанакветных з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам. Рыбачка падняла яго, схавала, Крываўнікам на ранах кроў спыніла. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купа́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да купалля, да абрадаў, звязаных з гэтым святам. Купальская ноч. Купальскія абрады. □ Шчасця купальскую кветку У Пушчы дзяды шукалі. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рбскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Сербіі, сербаў, які належыць, уласцівы ім. Якраз тады [у 1914–1915 гадах] паэт [М. Багдановіч] напісаў цыкл песень, сярод якіх ёсць сербская «Смерць шэршня». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакапа́нне, ‑я, н.

Разм. Кананне ў сваёй псіхалогіі, душэўных перажываннях. Нарматыўная крытыка не дапускала ў верш с, як тады гаварылася, самакапання ў душы і размагнічанага самааналізу. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчо́, ‑чаці, н.

Разм. Дзяўчына-падлетак. Прыйшло са школы-інтэрната шаснаццацігадовае дзяўчо. «Работніца і сялянка». [У кожнай] хаце За вымытым блакітам рам Расце па добраму дзяўчаці — Галовы ўскружваць юнакам. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першаўзо́р, ‑у, м.

Першапачатковы ўзор, аснова для творчасці. Арыгінальных вершаў на рускай мове, якія не мелі б аўтарскіх беларускіх першаўзораў, у Багдановіча адносна мала: крыху больш дзесяці. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэнега́цтва, ‑а, н.

Учынак, паводзіны рэнегата; здрада, адступніцтва. У другім вершы — пафаснае асуджэнне паэтам здрадніцтва, рэнегацтва тых, што забылі родны край, «адракліся, прадалі і аддалі ў палон». Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)