прамазгата́ць

‘прабіць што-небудзь да мозгу, да крыві (прамазгатаць каму-небудзь галаву)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамазгата́ю прамазгата́ем
2-я ас. прамазгата́еш прамазгата́еце
3-я ас. прамазгата́е прамазгата́юць
Прошлы час
м. прамазгата́ў прамазгата́лі
ж. прамазгата́ла
н. прамазгата́ла
Загадны лад
2-я ас. прамазгата́й прамазгата́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прамазгата́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

фібрыналізі́н, ‑у, м.

Фермент, які прысутнічае ў плазме крыві, каталізуе расшчапленне фібрыну і садзейнічае растварэнню згусткаў крыві — тромбаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарчы́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кусок паперы, тканіны са слоем гарчыцы (выкарыстоўваецца як лекавы сродак, што выклікае прыток крыві).

Паставіць гарчычнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяскро́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны.

Бяскроўныя вусны.

2. Які адбываецца без кровапраліцця.

Бяскроўная перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; -ва́ўлены; зак., каго-што.

Збіць да крыві; запэцкаць кроўю.

С. рушнік.

Скрываўленая вопратка.

|| незак. скрыва́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сэ́рум, ‑у, м.

Сываратка крыві.

[Лац. serum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансфу́зія, ‑і, ж.

Спец. Пераліванне крыві.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыва́віць, -ва́ўлю, -ва́віш, -ва́віць; незак.

1. каго-што. Біць, разбіваць да крыві.

К. ногі аб калючкі.

2. Тое, што і крывавіцца (разм.).

Рана крывавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ма-глабулі́н, -у, м.

Прэпарат бялкоў плазмы крыві, які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак пры некаторых інфекцыйных захворваннях.

|| прым. га́ма-глабулі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нькі, -нек, адз. ба́нька, -і, ДМ -ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, які ўжыв. ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры.

Паставіць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)