спортгарадо́к, ‑дка, м.

Комплекс спартыўных збудаванняў для заняткаў рознымі відамі спорту; спартыўны гарадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфраструкту́ра, -ы, ж. (спец.).

Комплекс узаемазвязаных структур або аб’ектаў абслугоўвання, якія складаюць і (або) забяспечваюць аснову функцыянавання сістэмы.

І. раёна.

Сацыяльная і.

Ваенная і.

|| прым. інфраструкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гебраі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Комплекс навук аб старажытнаяўрэйскай мове, гісторыі, пісьменнасці, культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мемарыя́льны мемориа́льный;

~ная до́шка — мемориа́льная доска́;

м. ко́мплекс «Хаты́нь» — мемориа́льный ко́мплекс «Хаты́нь»;

~ная кватэ́ра-музе́й сям’і́ Улья́навых — мемориа́льная кварти́ра-музе́й семьи́ Улья́новых;

м. музе́й Л.М.Талсто́га — мемориа́льный музе́й Л.Н.Толсто́го

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макія́ж, ‑у, м.

Комплекс касметычных працэдур, звязаных з упрыгожаннем твару памадай, пудрай, ласьёнам і пад.

[Фр. maquillage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідразбудава́нне, ‑я, н.

Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе. Комплекс гідразбудаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэна́ж, ‑у, м.

Тое, што і трэніроўка; комплекс практыкаванняў для трэніроўкі. Балетны трэнаж. Цыркавы трэнаж.

[Ад англ. train — трэніраваць, трэніравацца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аргтэ́хніка, ‑і, ж.

Арганізацыйная тэхніка (комплекс тэхнічных сродкаў для механізацыі і аўтаматызацыі кіраўнічых і інжынерна-тэхнічных работ).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэраву́зел, ‑зла, м.

Комплекс аэрапартоў і звязаных з імі служб або аэрапорт у пункце злучэння многіх авіяліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біятэхні́я, ‑і, ж.

Комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць паспяховую гадоўлю ў прыродных умовах дзікіх паляўнічапрамысловых і іншых карысных жывёл.

[Ад грэч. bíos — жыццё і téchnē — мастацтва, майстэрства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)