зляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., зле́піцца; зак. (разм.).

Пра што-н. клейкае, ліпкае: змацавацца, злучыцца.

Лісты кнігі зляпіліся.

|| незак. зле́плівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́саны, -ая, -ае.

Напісаны ад рукі.

Пісаныя кнігі.

Гаварыць як па пісаным (бойка, гладка).

Пісаны прыгажун або пісаная прыгажуня — пра вельмі прыгожага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ну́жный патрэ́бны;

ну́жный челове́к патрэ́бны чалаве́к;

ну́жные кни́ги патрэ́бныя кні́гі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (спец.).

1. Графічнае ўпрыгожанне ў канцы кнігі, раздзела.

2. Заключная частка літаратурнага ці музычнага твора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаку́на, -ы, мн. -ы, -ку́н, ж. (спец.).

1. Прагал, прапушчанае месца ў якім-н. тэксце.

2. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макулату́ра, -ы, ж.

1. Непрыгодная папера, кнігі і інш., прызначаныя для перапрацоўкі.

2. перан. Бяздарныя, не маючыя вартасці літаратурныя творы.

|| прым. макулату́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфе́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Недахоп, загана.

Праект з вялікім дэфектам.

|| прым. дэфе́ктны, -ая, -ае.

Д. экзэмпляр кнігі.

|| наз. дэфе́ктнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пісацца, -пішуся, -пішашся, -пішацца; -пішыся; зак.

Выбыць са спісаў, са складу чаго-н.

В. з бальніцы.

В. з дамавой кнігі.

|| незак. выпі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анало́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Высокі столік з пакатым верхам, на які ў царкве кладуць кнігі, абразы і іншыя прадметы.

|| прым. анало́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фотаты́пія, -і, ж. (спец.).

Спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, а таксама адбітак, атрыманы такім спосабам.

|| прым. фотатыпі́чны, -ая, -ае.

Фотатыпічнае выданне кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)